Міхаіл Міхайлавіч Ляйкоўскі
Міхаіл Міхайлавіч Ляйкоўскi (нар. 5 лістапада 1922, в. Дзям’янаўка, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук (1964), заслужаны ўрач БССР (1976).
Міхаіл Міхайлавіч Ляйкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лістапада 1922 (102 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, урач |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1964) |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Талькаўскую сярэднюю школу (1941), Мінскі медыцынскі інстытут (1950). У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У гады вайны сувязны партызанскага атрада імя Шчорса 3-яй Мінскай брыгады. На фронце з ліпеня 1944 года. З 30 жніўня 1950 года па 30 сакавіка 1957 года працаваў загадчыкам аддзела аховы здароўя ў Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Славы III ступені, ордэна Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Заслужаны ўрач БССР.
Зноскі
- ↑ ВАЛОЖЫНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БАЛЬНІЦА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2019. Праверана 5 лістапада 2019.
- ↑ ВІНШАВАЛІ ЎРАЧЫ ЮБІЛЯРА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 5 лістапада 2019.
Літаратура
правіць- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9