Міхаіл Міхайлавіч Пікулік
Міхаіл Міхайлавіч Пікулік (нар. 19.4.1948, горад Чэрвень Мінскай вобл.) — беларускі вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1994), доктар біялагічных навук (1993).
Міхаіл Міхайлавіч Пікулік | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 красавіка 1948 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | заолаг |
Навуковая сфера | заалогія і экалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1971). 3 1976 у інстытуце заалогіі Нацыянальнай АН Беларусі (з 1985 намеснік дырэктара, з 1995 дырэктар), адначасова з 1997 у Беларускім педагагічным універсітэце, загадчык кафедры, прафесар (1998).
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па герпеталогіі, ландшафтнай экалогіі жывёл, унутрывідавой зменлівасці, біягеацэналогіі, праблемах аховы і рацыянальнага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці. Распрацаваў асноўныя палажэнні ландшафтнай герпеталогіі, абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетафауны ў экалагічным маніторынгу. Правёў даследаванні па дынаміцы фауны і стане зоацэнозаў у прыродных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, выяўленні ролі мазаічнасці ландшафтаў і рознатыповых экатонаў, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біялагічнай разнастайнасці дзікай фауны.
Выбраная бібліяграфіяПравіць
- Земноводные Белоруссии. Мн., 1985;
- Пресмыкающиеся Белоруссии. Мн., 1988 (разам з В. Бахаравым, С. Косавым);
- Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. Мн., 1990 (разам з Л. Сушчэнем);
- Навошта нам амфібіі? Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4;
- Животный мир в зоне аварии Чернобыльской АЭС. Мн., 1995 (у сааўт.);
- Атлас наземных пазваночных. Мн., 1996 (у сааўт.).