Міхаіл Міхайлавіч Спяранскі

грамадскі і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, філосаф

Міхаіл Міхайлавіч Спяра́нскі[5] (руск.: Михаил Михайлович Сперанский; 12 (1) студзеня 1772 — 23 (11) лютага 1839) — расійскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, філосаф, правазнаўца, рэфарматар.

Міхаіл Міхайлавіч Спяранскі
руск.: Михаил Михайлович Сперанский
1-ы Дзяржаўны сакратар Расійскай імперыі[d]
1810 — 1812
Пераемнік Аляксандр Сямёнавіч Шышкоў
Нараджэнне 1 (12) студзеня 1772[1][2][…]
Смерць 11 (23) лютага 1839[1][2][…] (67 гадоў) ці 23 лютага 1839(1839-02-23)[3] (67 гадоў)
Месца пахавання
Род Speranski family[d]
Дзеці Elisabeth Bagreèff-Speransky[d]
Член у
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Уладзіміра ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені Ордэн Сьвятога Яна Ерусалімскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

М. М. Спяранскі нарадзіўся ў сяле Чаркуціна Уладзімірскай правінцыі Маскоўскай губерні (зараз у Собінскім раёне Уладзмірскай вобласці Расіі) ў сям’і свяшчэннаслужыцеля. У 1779 годзе пачаў вучобу ва Уладзімірскай епархіяльнай семінарыі. У 1788 годзе быў накіраваны ў Галоўную духоўную семінарыю пры Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу. Семінарыю скончыў у 1792 годзе і застаўся пры ёй на пасадзе выкладчыка матэматыкі, а ў 1795 годзе быў прызначаны прэфектам семінарыі. У той жа час М. М. Спяранскі стаў хатнім сакратаром генерал-губернатара князя А. Б. Куракіна і ў 1797 годзе — сакратаром канцылярыі. У 1798 годзе Спяранскі набывае чын надворнага саветніка, калежскага асэсара, у 1799 годзе — стацкага саветніка. У 1803—1807 гадах займаў пасаду дырэктара дэпартамента Міністэрства ўнутраных спраў і прымаў удзел у рэдагаванні ўсіх важных законаў[6]. З 1808 года стаў бліжэйшым дарадцам імператара Аляксандра I па ўсіх пытаннях унутранай палітыкі[6]. З зацвярджэннем Дзяржаўнага савета 1 студзеня 1810 года М. М. Спяранскі займае пасаду дзяржаўнага сакратара. З 1812 па 1816 год Сперанскага знаходзіўся ў няміласці з боку Аляксандра I, які ў сакавіку 1812 года абвясціў яму аб спыненні службовых абавязкаў[6]. Ён быў адпраўлены ў ссылку ў Ніжні Ноўгарад, затым у Перм, дзе жыў з 23 верасня 1812 года па 19 верасня 1814 года. Потым жыў у сваім маёнтку Вялікаполле ў Наўгародскай губерні.

Указам імператара ад 30 жніўня 1816 года М. М. Спяранскі быў вернуты на дзяржаўную службу. Займаў пасады Пензенскага грамадзянскага губернатара, Сібірскага генерал-губернатара. З 1821 года М. М. Спяранскі ў Маскве на пасадзе кіраўніка Камісіі складання законаў. Таксама быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета па дэпартаменту законаў. Пасля смерці Аляксандра I у 1825 годзе, М. М. Спяранскі складае праект Маніфеста аб уступленні на трон Мікалая І, тым самым заваёўвае да сябе давер імператара, які пасля даручае яму ўзначаліць кадыфікацыю заканадаўства імперыі за апошнія 180 гадоў[6]. Імянным Найвышэйшым указам ад 1 студзеня 1839 года, у дзень свайго 67-годдзя, М. М. Спяранскі ўзведзены ў графскую годнасць Расійскай імперыі.

11 лютага 1839 года М. М. Спяранскі памёр ад прастуды. Быў пахаваны на Ціхвінскім могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.

Зноскі

  1. а б Сперанский, Михаил Михайлович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXXI. — С. 188–192. Праверана 17 верасня 2017.
  2. а б в Середонин С. М. Сперанский, Михаил Михайлович // Русский биографический словарь / под ред. А. А. ПоловцовСПб.: 1909. — Т. 19. — С. 193–240. Праверана 17 верасня 2017.
  3. Педагоги и психологи мира — 2012.
  4. Сперанский Михаил Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. БелЭн 2002.
  6. а б в г Имя «М. М. Сперанский» // Юридический институт. Владимирский государственный университет имени Александра Григорьевича и Николая Григорьевича Столетовых (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць