Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі
Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі (7 сакавіка 1938, в. Круці, гміна Мядзел, Пастаўскі павет — 20 студзеня 2013[3], Мінск, Беларусь) — беларускі археолаг, пісьменнік. Кандыдат гістарычных навук (1971).
Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1938[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 2013[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхалюк Чарняўскі[d] |
Жонка | Святлана Чарняўская[d] |
Род дзейнасці | дзіцячы пісьменнік, гісторык, археолаг, пісьменнік |
Навуковая сфера | археалогія, гісторыя, матэрыяльная культура[d][2], культура[2], каменны век[2], бронзавы век[2], tribal art[d][2] і дзіцячая літаратура[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Партыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі педагагічны інстытут (1960). З 1962 года быў сярод удзельнікаў г.зв. «Акадэмічнага асяродку». З сярэдзіны 1960-х гадоў быў сябрам творчага аб’яднання мастакоў «На Паддашку». З 1966 года навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. Падчас разгрому «Акадэмічнага асяродку» спецслужбамі ў 1973—1974 гадах быў звольнены з АН БССР, працаваў рознарабочым. Пазней зноў працаваў у Інстытуце гісторыі АН, але да Перабудовы быў невыязным. У 1990—2001 гадах — загадчык аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў. Выкладаў у БДУ.
Дзейнасць
правіцьКірункі навуковай дзейнасці: матэрыяльная і духоўная культура плямён каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі, першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў фінальнага палеаліту, мезаліту і неаліту ў басейнах Нёмана і Віліі, першабытных стаянак Крывінскага тарфяніку на Віцебшчыне. Вывучаў крэменездабыўныя шахты каля г.п. Краснасельскі і в. Карпаўцы Ваўкавыскага раёна, шэраг помнікаў бронзавага веку Панямоння. Вылучыў нёманскую культуру, крывінскі варыянт нарвенскай культуры. Даследаваў сярэдневяковы г. Мядзел (1982), замак у Лоску Валожынскага раёна (1987, разам з З. С. Пазняком).
Аўтар навуковых, навукова-папулярных і празаічных твораў. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), кнігі «Беларуская археалогія: Дасягненні археолагаў за гады Савецкай улады» (1987), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, 1987), «Археалогіі Беларусі» (т. 1, 1997), «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000). Падрыхтаваў да публікацыі ўспаміны Ларысы Геніюш «Споведзь» (Маладосць. 1990. № 1-6). У 2000-я гады выдаў шэраг кніжак, у т.л. «Як пошуг маланкі» — пра Расціслава Лапіцкага, «Дзесяць бітваў» — пра найбольш значныя для беларускай гісторыі бітвы.
Вывучаў гісторыю Павілля і Нарачанскага краю[4].
- Экспанаты з археалагічных раскопак Міхаіла Чарняўскага ў 1982 годзе, Мінскі абласны краязнаўчы музей
-
Ільянскі шклозавод «Залессе»
-
Мухалоўка
Сям’я
правіцьМеў брата Мяфодзія (1930—2000), чый сын Ігар (нар. 1955) таксама стаў археолагам[6].
У шлюбе са Святланай Піменавай (нар. 1946), урачом-педыятрам 10-й дзіцячай гарадской клінічнай паліклінікі г. Мінска, пакінуў сына Максіма (нар. 1976), таксама археолага, і дачку Алесю (нар. 1969), мастацтвазнаўцу і арт-крытыка, якая ў шлюбе з археолагам Вадзімам Беляўцом (нар. 1970) нарадзіла сына Яна-Севярына (1999) і дачку Марту-Марыю (2002)[6].
Творы
правіцьНа беларускай мове
правіць- Галоўск / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 212—213. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Гісторыя Беларусі у ілюстрацыях // Маладосць. — 1993. — № 1. — С. 241—248; № 2. — С. 246—252; № 3. — С. 248—255; № 4. — С. 238—255; № 5. — С. 249—255; № 6. — С. 249—255; № 7. — С. 244—252; № 8. — С. 248—255; № 9. — С. 247—253; № 10. — С. 246—255; № 11. — С. 248—255; № 12. — С. 242—246.
- Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадауняй Беларусі, — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2003. — 144 с., іл.
- Да гісторыі выяўлення і даследавання тарфяніковай стаянкі Крывіна 1 (1934—1963) / Міхал Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 16 — 24.
- Разведчык першай сусветнай // Нарачанская зара [Мядзельскі раён]. — 1993. — № . — 22 верасня. — С.
На рускай мове
правіць- Исследования Неманско-Двинского отряда / М. М. Чернявский // Археологические открытия 1978 года. — М.: Наука, 1979. — С. 447.
- Исследование неолитических поселений Кривинского торфяника / М. М. Чернявский // Древности Белоруссии: Доклады к конференции по археологии Белоруссии: март 1969 / АН БССР, Сектор археологии Института истории, Белорусское общество охраны памятников истории и культуры; Под ред. В. Д. Будько, П. Ф. Лысенко, Л. Д. Поболь, М. М. Чернявского. — Мн., 1969. — С. 71 — 88.
- Работы Красносельского отряда // Археологические открытия 1985 года / Институт археологии Академии наук СССР; [От. ред. В. П. Шилов]. — М.: Наука, 1987. — 653, [1] с.: ил. — С. 472—473.
Памяць
правіцьНа тэлеканале «Белсат» у 2014 годзе рэжысёрам Валерам Мазынскім зняты кароткаметражны дакументальны фільм «…і выберу Радзіму».[7][8]. У фільме прымалі ўдзел Іван Дзюба , Эдвард Зайкоўскі, Алена Калечыц, Алесь Каўрус, Мікола Крывальцэвіч, Мікола Купава, Сяргей Ліневіч, Арсень Ліс, Валеры Мазынскі, Алесь Марачкін, Зянон Пазняк, Зміцер Санько, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Тарасаў, Святлана Чарняўская, Максім Чарняўскі, Ігар Чарняўскі, Васіль Шаранговіч.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 жніўня 2024.
- ↑ а б в г д е Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Умер Михаил Чернявский
- ↑ Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 649. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
- ↑ Ільянскі шклозавод «Залессе»
- ↑ а б Радавод
- ↑ І выберу Радзіму, д/ф . Белсат. Праверана 14 верасня 2020.
- ↑ “І выберу Радзіму” . Мова нанова (7 жніўня 2015). Праверана 14 верасня 2020.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 243. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 147. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
правіць- Успаміны Міхася Чарняўскага // «Наша Ніва»
- Міхась Чарняўскі: «Зямлю можна чытаць як кнігу» Архівавана 5 чэрвеня 2012. // «Рэгіянальная газета»
- «…і выберу Радзіму!» на YouTube