Міхаіл Паўлавіч Краўцоў

Міхаіл Паўлавіч Краўцоў (8 лістапада 1921, в. Леніна, Добрушскі раён, Гомельская вобласць — 4 кастрычніка 1997) — беларускі гістолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Міхаіл Паўлавіч Краўцоў
Дата нараджэння 8 лістапада 1921(1921-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1997(1997-10-04) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера медыцына
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Мінскі медыцынскі інстытут
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Скончыў у 1941 г. сярэднюю школу ў Мінску. З 1941 па 1946 гг. знаходзіўся ў Арміі, удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Вучыўся ў 2-ім Маскоўскім медыцынскім інстытуце (1946—1948), скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1951 г. Вучыўся ў аспірантуры па афтальмалогіі (1951—1954), пасля заканчэння якой абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1954—1962 гг. — асістэнт кафедры гісталогіі МДМІ, у 1962—1964 гг. — загадчык лабараторыі гістахіміі ЦНДЛ МДМІ. З 1964 па 1972 гг. — загадчык вытворча-эксперыментальнай лабараторыі БелДІІУ, а з 1972 па 1975 гг. — кіраўнік ЦНДЛ таго ж інстытута.

У 1971 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Наднырачнікі ў перынатальным перыядзе развіцця чалавека ў норме і паталогіі» і ў 1972 г. зацверджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук. З 1975 г. перайшоў на працу ў Мінскі педінстытут, узначаліў кафедру анатоміі і фізіялогіі чалавека.

Аўтар 56 навуковых публікацый. Узнагароджаны шэрагам ваенных медалёў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.467