Міхаіл Паўлавіч Сакалоўскі
Міхаіл Паўлавіч Сакало́ўскі[1] (руск.: Михаил Павлович Соколовский; 19 лістапада 1887 — 18 мая 1977) — вучоны, хірург, доктар медыцынскіх навук (1922[1]), прафесар (1922).
Міхаіл Паўлавіч Сакалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лістапада 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1977 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1922) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Аляксандравіч Багамолец |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Ржэве. У 1911 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1911—1913 гадах працаваў асістэнтам кафедры паталагічнай фізіялогіі Саратаўскага ўніверсітэта, у 1913—1914 гадах асістэнтам хірургічнай клінікі[2]. У час Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў у 1915—1918 гадах на Заходнім фронце — хірург ваенных шпіталяў[2]. У 1918—1922 гадах зноў у Саратаўскім універсітэце на пасадзе асістэнта хірургічнай клінікі[2]. У 1922 годзе прафесар хірургічнай клінікі Смаленскага ўніверсітэта.
З 1922 года М. П. Сакалоўскі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Арганізатар і дырэктар хірургічнай клінікі медыцынскага факультэта, у 1922—1924 гадах загадчык кафедры агульнай хірургіі, у 1922—1929 гадах кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі[2]. Адначасова ў 1922—1923 гадах дэкан медыцынскага факультэта. У 1923—1936 гадах загадваў кафедрай шпітальнай хірургіі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1926—1927 гадах кафедрай стаматалогіі[2].
У 1936—1941 гадах М. П. Сакалоўскі ў Варонежскім і Адэскім медыцынскіх інстытутах, загадчык кафедры агульнай хірургіі. У час Вялікай Айчыннай вайны — галоўны хірург-кансультант упраўлення эвакашпіталяў Варонежскай і Ульянаўскай абласцей. У 1945—1968 гадах загадчык кафедры факультэцкай хірургіі Адэскага медыцынскага інстытута (з 1965 года — навуковы кансультант[1]).
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьАўтар больш за 100 навуковых прац па пытаннях агульнай і прыватнай хірургіі. Прапанаваў новы спосаб апрацоўкі нерваў пры ампутацыі ніжніх канечнасцей, новыя хірургічныя падыходы пры аперацыйным лячэнні слановасці канечнасцей. Працаваў над праблемамі дыягностыкі і хірургічнага лячэння язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Распрацаваў метад лячэння вадзянкі галаўнога мозгу, разам з Ю. М. Іргерам прапанаваў методыку дрэнажавання страўнічкаў галаўнога мозгу. Аўтар першага падручніка на беларускай мове па аператыўнай хірургіі для студэнтаў медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў, выдадзенага ў Мінску ў 1932 годзе[2].
Двойчы абіраўся членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства хірургаў. Прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні Першага з’езду хірургаў Беларусі ў 1929 годзе[2]. Быў старшынёй навуковых таварыстваў хірургаў БССР, Малдаўскай ССР (1930—1936)[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Кароткі падручнік па аперацыйнай хірургіі. — Мн., 1932;
- Коллоидно-осмотическое давление сыворотки при хирургических заболеваниях // Вести хирургии им. И. И. Грекова, 1934, Т. 34, кн. 100.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сакалоўскі Міхаіл Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 87. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Соколовский Михаил Павлович (07(19).11.1897—18.05.1977) Архівавана 25 мая 2021. (руск.) // Сайт БДМУ
- 12-я международная научно-практическая конференция по истории медицины и фармации : сборник материалов / Ред. колл.: Э. А. Вальчук (отв. ред.), Е. М. Тищенко (отв. ред.) и др. — Гродно : ГрГМУ, 2012. — 364 с. Архівавана 25 мая 2021. (руск.) — ISBN 978-985-558-072-1