Міхаіл Пятровіч Плышэўскі
Міхаіл Пятровіч Плышэўскі (1 лістапада 1862, в. Варонічы — 19 жніўня 1937, Менск, НКУС) — беларускі протаіерэй, святы.
Міхаіл Пятровіч Плышэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1862 ці 1 лістапада 1862 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1937 |
Месца смерці | |
У ліку | святы |
Дзень памяці | 15 кастрычніка |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Варонічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці).
Сям’я паходзіць з сям’і патомных святароў. Яго бацька — Пётр Плышэўскі, скончыў Мінскую духоўную семінарыю і ў 1854 годзе быў пасвечаны ў іерэя. Да 1910 года быў пробашчам Свята-Міхайлаўскай царквы ў Варонічах, а ў 1884 ён быў узнагароджаны набедранікам і скуф’ёй.
Цвёрда вырашыўшы пайсці па бацькаўскім шляху, Міхаіл паступае ў Мінскае духоўнае вучылішча, а пасля і ў Мінскую духоўную семінарыю, пасля заканчэння якой, у 1890 годзе, ён быў пасвечаны ў сан іерэя. У 1893 годзе Міхаіл Плышэўскі быў прызначаны пробашчам Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Пагарэлае.
У 1912 годзе Міхаіл Плышэўскі быў пераведзены ў вёску Шацк і прызначаны пробашчам Свята-Іллінскага храма.
25 чэрвеня 1914 года духавенствам царквы другой акругі Ігуменскага павета быў абраны на трохгадовы тэрмін дэпутатам на епархіяльны з’езд. Пасля канчатка мандата, у 1917 годзе, айцец Міхал быў узнагароджаны нагрудным крыжам. У 1917 годзе бальшавіцкая ўлада ўбачыла ў асобе пастыра «ворага пралетарскай рэвалюцыі». Неаднакратна арыштоўваўся па непраўдзівых абвінавачаннях: у 1929 годзе ён прабыў у турме год і шэсць месяцаў, у 1932 тры месяца, а ў 1933 больш трох тыдняў. Гэтымі арыштамі айца Міхала спрабавалі запалохаць.
Падчас Усесаюзнага перапісу насельніцтва, бацька Міхаіл заклікаў жыхароў Шацка не баяцца савецкай улады і запісвацца вернікамі. Нязбожная ўлада палічыла гэта недаравальнай вольнасцю контррэвалюцыйнага характару і прымусіла зрачыся ад сану.
Апошні раз быў арыштаваны 17 чэрвеня 1937 года. Абвінавачаны ў антысавецкай і контррэвалюцыйнай дзейнасці. Пад следствам быў у Чэрвенскай турме НКУС. 12 жніўня 1937 года тройкай НКУС за «антысавецкую дзейнасць» быў прысуджаны да расстрэллу. Прысуд быў прыведзены ў сілу 19 жніўня 1937 года ў Менску.
21 сакавіка 1989 года Міхаіл Плышэўскі быў рэабілітаваны пракуратурай БССР. У 1999 годзе Сінодам Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы прылічаны да ліку святых навамучанікаў.
Спасылкі
правіць- Міхал Пятровіч Плышэўскi — Эл.рэсурс http://unicat.nlb.by/
- ПЛЫШЕВСКИЙ МИХАИЛ ПЕТРОВИЧ- drevo-info.ru/