Міхаіл Пятровіч Старыцкі

пісьменнік, перакладчык, тэатральны дзеяч

Міхаіл Пятровіч Стары́цкі (укр.: Михайло Петрович Старицький; 14 снежня 1840, с. Клешчынцы Чарнабаеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 27 красавіка 1904) — украінскі пісьменнік, перакладчык, тэатральны дзеяч.

Міхаіл Пятровіч Старыцкі
укр.: Михайло Петрович Старицький
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Гетьманець і М. Стариченко
Дата нараджэння 2 (14) снежня 1840
Месца нараджэння
Дата смерці 14 (27) красавіка 1904 (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Соф'я Вітальеўна Старыцкая[d]
Дзеці Mariia Starytska[d], Liudmyla Starytska-Cherniakhivska[d] і Oksana Steshenko[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці лібрэтыст, драматург, акцёр, рэжысёр, паэт, празаік
Жанр п’еса і гістарычны раман[d]
Мова твораў украінская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паштовая марка Украіны, 2020

Біяграфічныя звесткі

правіць

Вучыўся ў Харкаўскім (1858—60) і Кіеўскім (1860—66) універсітэтах. 3 1864 выступаў у аматарскіх тэатральных гуртках. 3 1883 узначальваў першую ўкраінскую прафесійную тэатральную трупу М. Крапіўніцкага, якая ў т.л. гастралявала і на Беларусі.

Творчасць

правіць

Аўтар зборніка вершаў «Са старога сшытка. Песні і думы» (ч. 1—2, 1881—83), сацыяльна-бытавых п’ес «Не суджана» (1883), «У цемры» (1893), «Лёс» (1894), гістарычных драм «Багдан Хмяльніцкі» (1897), «Маруся Багуслаўка» (1899), вадэвіляў. Трылогія «Багдан Хмяльніцкі» («Перад бурай», «Бура», «Каля прыстані», 1895—97), аповесць «Абарона Бушы» (1894) пра падзеі антыфеадальнай вайны 1648—54 гадоў. Інсцэніраваў творы М. Гогаля, Э. Ажэшкі, Ю. Крашэўскага і інш. На ўкраінскую мову пераклаў некаторыя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Някрасава, Ю. Славацкага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, І. В. Гётэ, Дж. Байрана.

Міхайла Старыцкі — майстар рэжысёрскага вырашэння масавых сцэн, асаблівую ўвагу аддаваў музычнаму і мастацкаму афармленню спектакля. Майстэрствам трупы захапляліся Янка Лучына, які прысвяціў трупе вершы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манько» (нап. 1887, апубл. 1932), і Францішак Багушэвіч.

На беларускую мову асобныя творы М. Старыцкага пераклаў Э. Валасевіч.

Зноскі

  1. Старицкий Михаил Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

правіць