Міхаіл Пятровіч Хваткоў

Міхаіл Пятровіч Хваткоў (24 лістапада 1925, с. Гразнуха, цяпер Лугавое Ульянаўскай вобласці25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Міхаіл Пятровіч Хваткоў
Дата нараджэння 24 лістапада 1925(1925-11-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1944(1944-06-25) (18 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне яфрэйтар
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Скончыў 7 класаў. Працаваў у калгасе. Прызваны ў армію ў лютым 1943 года Ульянаўскім райваенкаматам.

Вызначыўся ў ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі на тэрыторыі Беларусі пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна.

24 чэрвеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Узрэчча (Бешанковіцкі раён) зрабіў плот і за суткі пераправіў 60 байцоў з баявой тэхнікай і боепрыпасамі, зваротнымі рэйсамі вывез 7 параненых. Загінуў на пераправе 25 чэрвеня 1944 года.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года[1].

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча[2].

Зноскі

  1. Хватков, Михаил Петрович
  2. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 1 красавіка 2020.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.