Міхаіл Рыгоравіч Солапаў
Міхаіл Рыгоравіч Солапаў (15 кастрычніка 1924, с. Пакроўскае, Цярбунскі раён, Ліпецкая вобласць, РСФСР) — беларускі баяніст, педагог, дзеяч самадзейнага мастацтва. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1963), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), прафесар (1993).
Міхаіл Рыгоравіч Солапаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1924 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 чэрвеня 2019 (94 гады) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | баяніст, музычны педагог |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і музыкантаў-самавукаў: маці — пеўчая царкоўнага хору — іграла на ўсіх відах гарамонікаў, бацька валодаў трыма відамі гарамонікаў, працаваў шахцёрам, падзарабляў гарманістам на вяселлях[1].
У 17 гадоў ён стаў ваеннаслужачым запаснога казацкага кавалерыйскага палка, пазней — курсантам Тамбоўскага кавалерыйскага вучылішча, па заканчэнні якога ў званні малодшага лейтэнанта адпраўлены на фронт. Камандаваў узводам танкавай разведкі, быў цяжка паранены[1].
Скончыў у 1955 годзе Маскоўскі музычна-педагічны інстытут імя Гнесіных. Пасля дэмабілізацыі ў Беларусі, з 1948 года ў Брэсце[2]. Скончыў Брэсцкае музычнае вучылішча, а ў 1951 годзе быў прызначаны яго дырэктарам[1]. Выкладчык музычных навучальных устаноў, арганізатар калектываў мастацкай самадзейнасці, у т.л. сімфанічнага аркестра пры музычным вучылішчы (1950—1967), хору настаўнікаў (кіраўнік у 1961—1963 гадах) і інш.; у 1967—1970 гадах дырэктар Раснянскай дзіцячай музычнай школы Камянецкага раёна. З 1966 года ў Беларускай акадэміі музыкі (у 1973—1979 загадчык кафедры)[2].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1975 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Творчасць
правіцьАўтар апрацовак і інструментовак для аркестраў і ансамбляў розных складаў, сольных п’ес, песень, рамансаў. Склаў вучэбна-педагагічны рэпертуар для баяна, акардэона, фартэпіяна, цымбалаў, у т.л. «Падручнік для класа цымбал» (1977), праграмы па класе баяна для музычнага каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі і па ўводзінах у спецыяльнасць для музычных вучылішчаў. Даследуе праблемы прафесійнага выканальніцкага мастацтва і мастацкай самадзейнасці. Складальнік кнігі «І. І. Жыновіч ва ўспамінах сучаснікаў» (1997)[2].
Узнагароды
правіцьБыў узнагароджаны трыма ордэнамі «Айчыннай вайны» I і II ступені, васямнаццаццю медалямі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Умер музыкальный деятель Михаил Солопов Архівавана 21 верасня 2020.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Скорабагатчанка А. В. Солапаў Міхаіл Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 79. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Солапаў Міхаіл Рыгоравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- «Няхай моладзь анёлы ахоўваюць…» Архівавана 27 сакавіка 2022. // Газета «Культура», № 19 (1145) 10.05.2014 — 16.05.2014 г.
- Солопов Михаил Григорьевич (руск.) // Праект «Память народа»
- Солопов Михаил Григорьевич (руск.) // Сайт Асацыяцыі беларускіх баяністаў і акардыяністаў