Міхаіл Рыгоравіч Хамула

Міхаіл Рыгоравіч Хамула (8 лістапада 1919, с. Лучкіўка, Ічнянскага раёна, Чарнігаўскай вобласці, Украіны — 25 лютага 1998, Масква) — генерал-палкоўнік, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.

Міхаіл Рыгоравіч Хамула
Дата нараджэння 8 лістапада 1919(1919-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1998(1998-02-25) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Званне генерал-палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава III ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння педагагічнага тэхнікума ў 1938 годзе працаваў настаўнікам няпоўнай сярэдняй школы. У 1939 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі.

Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны скончыў Белацаркоўскае стралкова-кулямётнае вучылішча і быў назначаны камандзірам кулямётнай роты. У гады вайны ўдзельнічаў у баях пад Масквой, у Беларускай аперацыі 1944 года, вызваленні Польшчы, ва Усходне-Прускай і Берлінскай аперацыях. Прайшоў шлях ад камандзіра роты да камандзіра палка, паказаў сябе валявым, таленавітым камандзірам. У час вызвалення г. Магілёва ад нямецкіх войск — на пасадзе камандзіра 878-га палка 290-й стралковай дывізіі, якой прысвоена ганаровае званне «Магілёўскай».

Пасля заканчэння вайны дывізія вярнулася з берагоў Эльбы ў г. Магілёў да месца пастаяннай дыслакацыі. Полк, якім камандаваў М. Р. Хамула, быў размешчаны ў цэнтры горада. Воіны 290-й дывізіі ўдзельнічалі ў аднаўленні горада, яго прамысловых прадпрыемстваў, дапамагалі сельскай гаспадарцы Магілёўскага раёна.

У пасляваенны перыяд займаў шэраг адказных камандных пасад. У 1954 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1961 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба.

З 1961 года быў камандуючым войскамі Сібірскай ваеннай акругі. З 1979 года па 1987 год — намеснік Галоўнакамандуючага сухапутнымі войскамі па баявой падрыхтоўцы.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 3-й ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, 16 медалямі, ордэнамі і медалямі замежных дзяржаў.

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 17 верасня 1982 года[1].

Зноскі