Міхаіл Рыгоравіч Янкоўскі
Міхаіл Рыгоравіч Янкоўскі (20 лістапада 1913, в. Вялікія Прусы, Капыльскі раён — 15 кастрычніка 1977) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Міхаіл Рыгоравіч Янкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лістапада 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1977 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Камандаваў | партызанскім атрадам, брыгадай. |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьЗ 1930 на педагагічнай працы. З 1940 года ў Чырвонай Арміі. У партызанах са снежня 1941: камісар, камандзір атрада, у кастрычніку 1943 — жніўні 1944 — партызанскай брыгады «У імя Радзімы»; адначасова член Лапскага падпольнага РК КП(б)Б[1].
Пасля вайны на педагагічнай рабоце ў Мінскім раёне, з 1967 у Мінску[1].