Міхаіл Сямёнавіч Кутарга

Міхаіл Сямёнавіч Кутарга (6 (18) ліпеня 1809, Мсціслаў — 26 мая (7 чэрвеня1886, Барок Мсціслаўскага павета) — расійскі гісторык-элініст, пачынальнік рускага прафесійнага антыказнаўства, першы самастойны рускі даследчык старажытнагрэцкай гісторыі. Прафесар гісторыі Санкт-Пецярбургскага (1844—1869) і Маскоўскага (1869-74) універсітэтаў, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1848)[4].

Міхаіл Сямёнавіч Кутарга
руск.: Михаил Семёнович Куторга
Дата нараджэння 6 (18) ліпеня 1809[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая (7 чэрвеня) 1886[1][2] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, элініст, класіцыст, выкладчык універсітэта, бібліятэкар
Навуковая сфера гісторыя[3] і палітычная гісторыя[d][3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Бартальд Георг Нібур
Вядомыя вучні Nikolay Astafyev[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У сваёй навуковай дзейнасці асаблівую ўвагу надаваў гісторыі Афін V—IV стагоддзяў да н. э., у прыватнасці часу станаўлення і развіцця Афінскай дэмакратыі.

Заснавальнік Пецярбургскай гістарычнай школы[5].

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў г. Мсціслаў Магілёўскай губерні[6] ў сям’і дробнага чыноўніка — губернскага сакратара. Брат Сцяпана Сямёнавіча Кутаргі. У 1813 годзе сям’я пераехала ў Санкт-Пецярбург, да месца службы бацькі. У 1827 годзе скончыў 3-ю Пецярбургскую гімназію і паступіў на славеснае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, аднак ужо ў 1828 годзе, як і яго брат Сцяпан, быў абраны для навучання ў Прафесарскім інстытуце пры Дэрпцкім універсітэце, дзе займаўся з ліпеня 1828 да пачатку 1833 года (у 1832 годзе абараніў дысертацыю «De tribubus Atticis eorumque cum regni partibus» на званне магістра філасофіі). Затым быў адпраўлены за мяжу; займаўся ў Парыжы, Гейдэльбергу, Мюнхене, але большую частку свайго замежнага двухгадовага знаходжання — у Берліне, дзе далучыўся да «Нібураўскай школы», якая вывучала антычны свет з дапамогай строгага крытычнага вывучэння першакрыніц (перш за ўсё — класічных пісьменнікаў). Пасля, ён яшчэ тройчы здзяйсняў замежныя паездкі ў Грэцыю, Малую Азію, Егіпет з навукова-даследчай мэтай (1859, 1861 і 1872).

Па вяртанні з-за мяжы, ён атрымаў пасаду ад’юнкта ў Пецярбургскім універсітэце, у якім выкладаў да 1869 года, калі перайшоў у Імператарскі Маскоўскі універсітэт. У Санкт-Пецярбургу ён абараніў доктарскую дысертацыю «Калены і саслоўі атычныя» і атрымаў званне экстраардынарнага прафесара на кафедры ўсеагульнай гісторыі (1838); з 1844 года — ардынарны прафесар; з 1864 года — ганаровы член Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Акрамя гэтага, ён з 1840 года загадваў музеем прыгожых мастацтваў і старажытнасцяў пры Пецярбургскім універсітэце, а з 1842 года быў бібліятэкарам пры Імператарскай публічнай бібліятэцы. Таксама чытаў усеагульную гісторыю ў Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, у якой быў членам праўлення. Са жніўня 1857 года быў ардынарным прафесарам у Галоўным педагагічным інстытуце.

Ардынарны прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта (1869—1874). Заслужаны прафесар Маскоўскага універсітэта (1872).

Член-карэспандэнт гісторыка-філалагічнага аддзялення (па разрадзе гістарычных і палітычных навук) Пецярбургскай Акадэміі навук з 2 снежня 1848 года.

Выйшаўшы ў адстаўку пасяліўся ў сваім маёнтку Барок Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні, дзе і памёр. Пакінуў вялікую бібліятэку рэдкіх кніг па гісторыі, якая перайшла да яго пляменніка Міхаіла Сцяпанавіча Кутаргі, а пасля смерці апошняга была распрададзена на аўкцыёне ў 1906 годзе[7].

Пахаваны на Аляксандра-Неўскіх праваслаўных могілках у Санкт-Пецярбургу.

Быў жанаты на Аляксандры Герасімаўне Устралавай, сястры гісторыка Мікалая Герасімавіча Устралова.

Навуковая дзейнасць

правіць

Яго магістарская і доктарская дысертацыі былі прысвечаны разбору племяннога ладу ў Старажытнай Грэцыі ў ранні перыяд яе гісторыі[8]: ступень магістра філасофіі ён атрымаў за дысертацыю «De tribubus Attieis eorumque cum regni partibus» (Дэрпт, 1832), а доктара філасофіі — за дысертацыю «Калены і саслоўі атычныя» (СПб., 1838).

Аўтар шматлікіх прац па гісторыі Грэцыі, Персіі, Егіпта, якія пераважна друкаваў у часопісе «Современник».

Выдатна ведаючы гістарычныя крыніцы, ён развіваў перадавыя на той час падыходы да ix вывучэння. Яго лекцыі мелі строга навуковы крытычны кірунак. У канцы 1840-х гадоў арганізаваў у сваім доме гістарычны семінарый, на якім знаёміў вучняў з прыёмамі гістарычнай крытыкі.

Першая праца Кутаргі, прысвечаная гісторыі Афінскай дэмакратыі — «Гісторыя афінскай рэспублікі ад забойства Іпархаа да смерці Мільтыяда» (1848), дзе асноўную ўвагу надаў палітычнай барацьбе арыстакратыі і дэмакратыі ў Грэцыі і ў Афінах[9]; кніга атрымала найвышэйшую ацэнку Чарнышэўскага[10]. Асобную працу ў 1853 годзе Кутарга прысвяціў заканадаўству Клісфена, дзе абапіраючыся на сведчанне арыстоцелевай «Палітыкі»[11] зрабіў выснову, што Клісфен прыняў у саслоўе грамадзян увесь клас метэкаў, які складаўся з аддзелаў метэкаў-замежнікаў і метэкаў-рабоў. Далейшыя працы ў 1850-я гады, па перавазе, былі звязаны з яго пошукамі ў галіне храналогіі. Так, храналогіі персідскіх войнаў прысвечана праца «Персідскія вайны. Крытычныя даследаванні падзей эпохі старажытнай грэцкай гісторыі» (1858).

 
Герб братоў Сцяпана і Міхаіла Кутарга (1841) унесены ў частку 11 агульнага гербоўніка дваранскіх родаў Усерасійскай імперыі.  С. 147

Новы ўсплёск цікавасці да палітычнай гісторыі Грэцыі V стагоддзя да н. э., і ў прыватнасці, да пытанняў, звязаных з гісторыяй Афінскай дэмакратыі, паўстаў у Кутаргі ў 1860-я гады, што, трэба думаць, было непасрэдна звязана з надыходам эпохі ліберальных рэформаў у Расіі, а таксама з развіццём ідэй панславізма, што нараджала асаблівую цікавасць да грэка-славянскага свету. Мабыць, не выпадкова, што з’яўленне праграмнага артыкула Кутаргі «Уводзіны ў гісторыю старажытнай грэцкай адукаванасці», дзе гісторык казаў пра асаблівую значнасці для рускіх вывучэння гісторыі Старажытнай Грэцыі, супала па часе з правядзеннем у Расіі Славянскага з’езда[12]. Менавіта ў 1860—70-я гады Кутарга казаў пра неабходнасць стварэння нацыянальнай самабытнай навукі аб антычнасці, у гэты ж час зараджаецца яго арыгінальны погляд на развіццё Афінскай дэмакратыі пры Перыкле. На думку Кутаргі, пры Перыкле у Афінах склаўся асаблівы палітычны лад, які прыйшоў на змену дэмакратыі[13]. Гэты лад Кутарга называў палітыяй. Палітыя, на яго думку, была самым дасканалым ладам старажытнага свету і ўяўляла сабой дзяржаўны лад, у якім былі зняты ўсе супярэчнасці, характэрныя як для арыстакратыі, так і для дэмакратыі[14]. Палітыя ўяўляла сабой, як лічыў Кутарга, раўнапраўную грамадзянскую абшчыну, дзе мірна ўжываюцца ўсе пласты грамадства[15].

На яго думку, «ні адзін пачатак не зрабіў на рускую народнасць такога моцнага ўплыву і не пракраўся так глыбока, як пачатак элінскі»[16].

  • Собр. соч. Т. 1-2. СПб., 1894—1896
  • De tribubus Atticis eorumque cum regni partibus nexu. Dorpate, 1832
  • Политическое устройство германцев до шестого столетия. СПб., 1837
  • Колена и сословия аттические. СПб., 1838
  • Исторические воспоминания путешественника: «Версаль» СПб., 1839
  • О собрании называемом: Notitia dignatatum Imperii Romani. СПб., 1839
  • Лудовик XIV. СПб., 1843
  • О поэтической и философической стороне афинской образованности. СПб., 1843
  • История Афинской республики от убиения Иппарха до смерти Мильтиада. СПб., 1848
  • Персидские войны, критические исследования о событиях этой эпохи древней греческой философии. СПб., 1858
  • Examen de la dissertation de Richard Bentley sur l’authenticite des lettres de Themistocle. Paris, 1861

Зноскі

  1. а б в Куторга, Михаил Семенович // Русский биографический словарьСПб.: 1903. — Т. 9. — С. 619–621.
  2. а б в Сотрудники Российской национальной библиотеки
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. X—XIX стагоддзі: энцыкл. даведнік. Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 471.
  5. Фролов Э. Д. Традиции классицизма и петербургское антиковедение Архівавана 25 верасня 2015.
  6. У энцыклапедыі «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» прыведзена версія пра горад Чэрыкаў. Але версія пра Мсціслаў пацвярджаецца лістом Міхаіла Кутаргі: «Вы желали иметь мою родословную. Я родился 1809 года 6-го ноября от благородных родителей в городе Мстиславле Могилевской губернии. Отец мой служит в штатской службе в Петербурге. Я воспитывался в гимназии с Вашим сыном 4 года, потом в Петербургском университете 1½ года и вместе с ним выбран в Профессорский институт». Татьяна Шор. Библиотека дерптского студента-поэта Павла Шкляревского. НЛО, номер 4, 2021.
  7. Фролова, О. Э. Издания Этьеннов из собрания М. С. Куторги в РНБ Архівавана 13 ліпеня 2020. // Мнемон: исслед. и публ. по истории антич. мира. — Санкт-Петербург, 2005. — Вып.4. — С. 453—464.
  8. Константинова А. Д. Жизнь и научная деятельность М. С. Куторги. — С. 85—86, 100—101.
  9. Константинова А. Д. Жизнь и научная деятельность М. С. Куторги. — С. 103.
  10. Journal of ancient history - Google Books. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2022.
  11. Arist. Pol., III, 1, 10.
  12. Георгиев П. В. Русский панславизм XIX века и античная демократия: концепция политии М. С. Куторги // Учёные записки Казанского Государственного Университета, 2008. — Т. 150. — Кн. 1. Серия Гуманитарные науки. — С. 214—218.
  13. Куторга М. С. Собрание сочинений. — Т. 1. — С. 77; Т. 2. — С. 202, 220, 319.
  14. Куторга М. С. Собрание сочинений. — Т. 2. — С. 304—319.
  15. Куторга М. С. Собрание сочинений. — Т. 1. — С. 77—78.
  16. В. С. Сергеев. Историография древней Греции // История Древней Греции Архівавана 24 красавіка 2014.