Міхаіл Сяргеевіч Вашчынін
Міхаіл Сяргеевіч Вашчынін (1846[1], Курск[2] — 1894) — грамадзянскі інжынер[1], архітэктар.
Міхаіл Сяргеевіч Вашчынін | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1846 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1894 |
Альма-матар | |
![]() |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са старадаўняга роду курскіх дваран, нарадзіўся ў Курску[2].
Адукацыя
правіцьНарадзіўся ў 1846 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Курскай гімназіі , пасля чаго ў 1867-72 вучыўся ў Пецярбургскім Будаўнічым вучылішчы, якое скончыў па першым разрадзе[1].
Прафесійная дзейнасць
правіцьПасля заканчэння вучылішча М. Вашчынін быў прыкамандзіраваны да Тэхніка-Будаўнічага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі з адлічэннем у распараджэнне таварыства севастопальскай чыгункі, якая будавалася ў той час, а ў канчы 1873 года пераведзены на растова-ўладзікаўказскую чыгунку, дзе яму даручылі вытворчасць саманных пабудоў[1]. У 1875-78 гадах удзельнічаў у збудаванні станцыённых будынкаў[2] і мастоў на ўральскай горназаводскай чыгункі: тут ім, між іншым, пабудаваны вакзал 1-га класа ў г. Пярмі. У 1878 годзе паступіў на дзяржаўную службу малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення ў Магілёве і разам з тым на працягу шасці гадоў выконваў абавязкі гарадскога архітэктара[1]. З 1885 года М. Вашчынін займаў пасаду губернскага інжынера ў Віцебску і прымаў дзейны ўдзел ва ўсіх падуладных будаўнічаму аддзяленню тэхнічных працах[1].
Творчасць
правіцьУ 1878 годзе ў Магілёўскай губерні збудаваў пяць мураваных цэркваў, з якіх адна на месцы стаянкі Пятра I у г. Чавусах, у час барацьбы са шведамі[1]. Акрамя гэтага трохпавярховы мураваны будынак для паралельных класаў і кватэры начальніка жаночай гімназіі, двухпавярховы драўляны будынак гарадскога вучылішча і рамеснай школы, з домам пры іх для наглядчыка, гаспадарчыя пабудовы для воінскага абозу і запасныя вайсковыя крамы і парахавы пограб[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Е. В. Холодова Лит.: В. Щербаченко. И другие курские зодчие. Городские известия. № 10 — 11 от 23.01.1993