Міхаіл Сяргеевіч Кацар
Міхаіл Сяргеевіч Ка́цар (25 кастрычніка (7 лістапада) 1906, в. Клімавічы, Сенненскі павет, Магілёўская губерня — 31 сакавіка 1995) — беларускі савецкі гісторык мастацтва. Доктар мастацтвазнаўства (1952), прафесар (1956).
Міхаіл Сяргеевіч Кацар | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка (7 лістапада) 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 1995 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства (1952) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Член КПСС з 1928 года. Скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры ў 1939 годзе. Працаваў загадчык аддзела музея-сядзібы «Кускова», старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацтва». Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года[2]. З 1946 г. у АН БССР (у 1946—1950 гг. у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва, у 1950—1957 гг. у Інстытуце літаратуры, у 1957—1964 гг. загадчык сектара выяўленчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору). У 1953—1956 гг. загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута[1].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Асноўныя працы па праблемах гісторыі беларускага старажытнага і савецкага мастацтва і архітэктуры[1], у т.л. «Беларуская архітэктура» (Мінск, 1956), «Архітэктура і горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1957, у аўтарскім калектыве)[2].
ТворыПравіць
- Белорусская архитектура. Исторический очерк. Мн., 1956.
- Скульптура Савецкай Беларусі. Мн., 1957.
- Нарысы па гісторыі выяўленчага мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1960.
- Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода. Мн., 1969.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Кацар Міхаіл Сяргеевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 616 с.: іл., карты.
- ↑ 2,0 2,1 Кацер Михаил Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
ЛітаратураПравіць
- Кацар Міхаіл Сяргеевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 616 с.: іл., карты. — С. 522.
- Кацер Михаил Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.