Міхаіл Сяргеевіч Орда
Міхаіл Сяргеевіч Орда (нар. 28 верасня 1966, Дзятлава, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Міхаіл Сяргеевіч Орда | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 верасня 1966 (56 гадоў) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | урач, палітык | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 г. слесарам у калгасе «Расія» Дзятлаўскага раёна. З 1984 да 1986 гг. служыў у Савецкай арміі. У 1991 г. скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарны лекар». З 1991 да 1992 гг. быў намеснікам камандзіра абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці. Працаваў дырэктарам абласной службы добраахвотнай працы моладзі (Віцебск, 1992—1994 гг.), прэзідэнтам Рэспубліканскай асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму (1994—1997 гг.). З 1997 да 2001 гг. — другі сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі». У 1999 г. скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».
27 сакавіка 2001 г. вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (вакансію заняў Аляксандар Далжэўскі) у сувязі з пераходам на сталую працу дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання.
25 сакавіка 2003 г. быў абраны першым сакратаром ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 1 жніўня 2006 сышоў з паста кіраўніка БРСМ.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га (2000—2004) па Лідскай сельскай выбарчай акрузе № 57 і 3-га скліканняў (2004—2008). Абодва разы — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламэнце. У 2008 г. абраны ў Палату Прадстаўнікоў 4-га склікання.
Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».[1] З 2014 г. — старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2015 і 2020 гг. узначальваў ініцыятыўныя групы кандыдата ў прэзідэнты (Аляксандра Лукашэнкі). У 2020 г. як кіраўнік ініцыятыўнай групы быў заказчыкам агітацыйнай прадукцыі, надрукаванай накладам 4,7 мільёна экземпляраў, якая, паводле некаторых аналітыкаў, распаўсюджвалася з парушэннем заканадаўства[2][3].
Крытыка, санкцыі ЕСПравіць
Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, Міхаіл Орда прымаў удзел у фальсіфікацыі парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, а таксама супрацоўнічаў з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі па пытаннях палітычных рэпрэсій[4].
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэннях правоў чалавека[5].
20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[6].
Сям’яПравіць
Жанаты, мае сына, дачку.
УзнагародыПравіць
- медаль «За працоўныя заслугі» (2022)[7];
- падзяка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ http://www.belayarus.by/today/organ/
- ↑ https://naviny.by/article/20200806/1596719519-v-podderzhku-kandidata-lukashenko-napechatali-pochti-pyat-millionov
- ↑ https://belisrael.info/?p=25138
- ↑ Беларуская сістэма рэпрэсій. Пераследнікі і іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko , Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 45. — 72 с.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- ↑ Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
ЛітаратураПравіць
- Інфармацыя на сайце Палаты Прадстаўнікоў Архівавана 3 снежня 2008.
- Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси = Who’s who in Belarus / [Уклад.: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заброцкая, Г. Ф. Івуць, Л. Я. Кулажанка, В. А. Трыгубовіч (каардынатар), А. І. Фядута, В. А. Чуйко; Прадм. В. Трыгубовіч]. — Вільня: [б. в.], 2007. — 254, [1] с. — С. 154.