Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў

беларускі акцёр

Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў (23 снежня 1937, Ваўкавыск, Гродзенская вобласць13 верасня 2005) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1991).

Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў
Дата нараджэння 23 снежня 1937(1937-12-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 2005(2005-09-13) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
IMDb ID 0678184

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1960 годзе. З 1960 года працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1966 года, Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1991 года.

Загінуў 13 верасня 2005 года[1].

Творчасць правіць

Характарны акцёр. Творчую манеру вызначаюць дакладнасць распрацоўкі характару, музыкальнасць, пластычнасць, яркая тэатральнасць і імправізацыйнасць.

Лепшыя ролі стварыў у беларускім рэпертуары: Ваня («Дзеці аднаго дома» І. Шамякіна), Марат Казей («Марат Казей» В. Зуба), Яўмень («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець…» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Пан («На ўсіх адна бяда» П. Макаля), дзед Астап («Міколка-паравоз» паводле М. Лынькова), Блазан («Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага), Першы жыхар («Палачанка» А. Дударава), Мікіта Драніца («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы). Сярод інш. роляў: Скід, Феста («Два веронцы[ru]», «Дванаццатая ноч[ru]» У. Шэкспіра), Труфальдзіна, Брыгела («Зялёная птушка[ru]», «Шчаслівыя жабракі[ru]» К. Гоцы), Рыф («Вестсайдская гісторыя[ru]» А. Лоўрэнса[ru]), Стары («Пушкінскія казкі» паводле А. Пушкіна), Артамон («Прыгоды Бураціна[ru]» паводле А. Талстога), Круглік («Барабаншчыца» А. Салынскага), Сяргей («Надзея» Г. Радзівонавай), Наглядчык маяка («Два акенцы» Л. Петрушэўскай), Леў («Як выкрадалі Сафі» В. Бэлшэвіцы[ru]), Флімнап («У краіне ліліпутаў» Дж. Свіфта), Мак Донэл ("Аперацыя «Дарагі хлопчык» С. Міхалкова), Бабо («Прыйдзе чалавек» Л. Расэба), сеньёр Памідор («Чыпаліна і яго сябры» С. Пракоф’евай і І. Такманава), Сільвер («Востраў скарбаў» Р. Стывенсана), цар Вадакрут («Цар Вадакрут» Я. Шварца), Хобс («Маленькі лорд Фаўнтлерой[ru]» паводле Ф. Бёрнет) і інш. Паставіў спектаклі «Царэўна жаба» Н. Гернет[ru] (1979, з В. Маршаком), «Казачны домік» М. Стэгліка (1994, з М. Абрамавым)[2].

Зняўся ў беларускіх фільмах «Нашы суседзі», «Чырвонае лісце», «Гарачая душа», «Пра Чырвоную Шапачку», «Рэха ў пушчы», «Трэцяга не дадзена», «Зорны хлопчык», «Купальская ноч», «Хлеб пахне порахам», «Людзі на балоце», «Полымя» і інш.

Зноскі

  1. Профіль на сайце кино-театр.ру
  2. Р. І. Баравік. Пятроў Міхаіл Уладзіміравіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.

Літаратура правіць