Міхаіл Фёдаравіч Габышаў

Міхаіл Фёдаравіч Габышаў (29 кастрычніка 1902, с. Юнкюр, Мальжэгарскі наслег, Алёкмінская акруга, Алёкмінскі ўлус, Якуцкая вобласць, Расійская імперыя — 1 верасня 1958, Мінск, БССР) — савецкі навуковец у галіне жывёлагадоўлі (конегадоўлі), дзяржаўны дзеяч, калекцыянер.

Міхаіл Фёдаравіч Габышаў
Міхаіл Габышаў як член Прэзідыума I-га Усеякуцкага ўстаноўчага з'езду Саветаў. Якуцк, снежань 1923 г.
Міхаіл Габышаў як член Прэзідыума I-га Усеякуцкага ўстаноўчага з'езду Саветаў. Якуцк, снежань 1923 г.
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1902(1902-10-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1958(1958-09-01) (55 гадоў)
Месца пахавання
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і селяніна-якута. Грамаце навучыўся ў палітсасланых. У 1918 годзе скончыў Алёкмінскае чатырохкласае вучылішча і яго пасылаюць на казённы рахунак на вучобу ў г. Якуцк, у ніжэйшае сельскагаспадарчае вучылішча. У 1919 г. Габышаў пераводзіцца ў Якуцкае рэальнае вучылішча, зарабляючы сродкі на жыццё ўрокамі і іншымі выпадковымі заробкамі.

У гэтыя гады ён знаёміцца з нелегальнай літаратурай і збліжаецца з бальшавікамі-падпольшчыкамі. Пад іх кіраўніцтвам, пад канспірацыйным прозвішчам Прэсненскі прымае актыўны ўдзел у барацьбе з калчакоўшчынай. З усталяваннем Савецкай улады ў Якуцку ў снежні 1919 г. падтрымлівае шчыльную сувязь з мясцовымі бальшавікамі і ў сакавіку 1920 года ўступае ў шэрагі РКП(б). У ліпені 1920 г. Якуцкая партарганізацыя камандзіруе Габышава ў Маскву, на вучобу ў Камуністычным універсітэце імя Я. М. Свярдлова.

У красавіку 1921 г. яго накіроўваюць на працу ў Алёкмінскую акругу: член Алёкмінскага павятовага рэўкама, загадчык аддзела савецкага кіравання, на III-м павятовым з’ездзе Саветаў абраны членам павятовага выканкама. Затым быў прызначаны загадчыкам аддзела народнай адукацыі. У лютым 1922 гады, у парадку асобага задання, Габышаў быў прызначаны ўпаўнаважаным па перасоўванню ваенных частак Нестара Каландарышвілі.

У 1922 г. абіраецца дэлегатам ад Алёкмінскай акругі на 1-ю Якуцкую абласную партканферэнцыю і 1-й Усеякуцкі ўстаноўчы з’езд Саветаў. З утварэннем Якуцкай АССР 27 красавіка 1922 г. дырэктыўныя органы рэспублікі адклікаюць Габышава ў Якуцк на працу ў Наркамат гандлю і прамысловасці. У 1923 г. накіроўваюць у Маскву на вучобу ў Інстытут народнай гаспадаркі імя Г. Пляханава. У 1924 г. яго зноў адклікаюць у ЯАССР на пасаду адказнага сакратара ЯЦВК. На III-м Усеякуцкім з’ездзе Саветаў у снежні 1924 г. Габышаў выбіраецца сябрам і сакратаром ЯЦВК. У 1925 г. выконваючы абавязкі Народнага камісара ўнутраных спраў ЯАССР. З 1925 г па май 1928 г. — на гаспадарчай працы ў спажыўкааперацыі ЯАССР. У чэрвені 1928 г. прызначаецца Народным камісарам земляробства ЯАССР. На VI Усеякуцкім з’ездзе Саветаў, які праходзіў у лютым — сакавіку 1929 г., ім быў зроблены даклад «Пра зямельную рэформу ў Якутыі», у якім была выкладзена праграма ажыццяўлення зямельнай рэформы.

У 1931—1934 гг. аспірант Маскоўскага навукова-даследчага саўгаснага інстытута. Па заканчэнні аспірантуры ён быў пакінуты працаваць у інстытуце, спачатку на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, пазней — кіраўніка навуковага аддзела. У чэрвені 1937 г. была абаронена дысертацыя і кваліфікацыйная камісія Усесаюзнай Акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна зацвердзіла яго кандыдатам сельскагаспадарчых навук. Ён становіцца старшым навуковым супрацоўнікам Усесаюзнага НДІ эканомікі сельскай гаспадаркі, а з 1938 г. начальнікам тэхнічнага аддзела Народнага камісарыята саўгасаў СССР. 7 чэрвеня 1939 г. Навуковая рада Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева аднадушна прысвоіла яму навуковую ступень доктара эканамічных навук.

Ён атрымлівае кафедру эканомікі і арганізацыі сацыялістычнай сельскагаспадарчай вытворчасці ў Маскоўскім заатэхнічным (пушна-футравым) інстытуце, якой ён загадвае на працягу 15 гадоў. У 1940 г. Габышаву прысвойваецца званне прафесара. З 1940 г. па 1945 г. Габышавым вяліся даследчыя працы па каракуляводстве Узбекскай ССР. З 1945 г. па 1947 г. ім была праведзена комплексная экспедыцыя па вывучэнні табуновай конегадоўлі і кармавых рэсурсаў ЯАССР.

За заслугі ў галіне навукі 4 лістапада 1947 г. Міхаілу Фёдаравічу Габышаву было прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча навукі ЯАССР. Ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1947 і 1951 гг. ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага савета ЯАССР.

З 1954 годзе М. Габышаў працуе ў Мінску, дырэктарам Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР і пражываў у чатырохпакаёвай кватэры ў Мінску на праспекце імя Сталіна. На свой заробак сабраў калекцыю твораў заходнееўрапейскага мастацтва на «сто тысяч рублёў у маштабе новых грошаў», якую пасля яго смерці перавезлі спецавіярэйсам у Якуцк.

Некалькі твораў заходнееўрапейскага мастацтва ад ягоных дзяцей, Л. М. і Г. М. Габышавых, былі набыты Дзяржаўным мастацкім музеем Беларусі: першыя набыткі датуюцца 1960 годам, калі ў музей паступілі творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, — мэблевы гарнітур XIX стагоддзя. Пазней, у 1961 годзе, былі набыты жывапісныя творы Фрэдэрыка дэ Мушэрона, Томаса Херэманса, Карла Лота, Яна Жэллі, а таксама шэрагу невядомых італьянскіх, галандскіх і французскіх мастакоў. Быў набыты твор Жана-Батыста Карпо.

Музей заходнееўрапейскага мастацтва

правіць

На аснове калекцыі заходнееўрапейскага мастацтва М. Ф. Габышава, у будынку былога Казначэйства, быў адкрыты філіял Якуцкага мастацкага музея — Музей заходнееўрапейскага мастацтва, якім пачаў загадваць ягоны сын Леў Міхайлавіч Габышаў. Імя М. Ф. Габышава музею было нададзенае ў 1970 годзе.

Народны мастак БССР Заір Азгур адліў у бронзе бюсты М. Ф. Габышава, якія планавалася ўсталяваць у Алёкмінску і перад будынкам філіяла музея ў Якуцку. Музей заходнееўрапейскага мастацтва імя М. Ф. Габышава ў 1995 г. быў ператвораны ў Галерэю замежнага мастацтва імя праф. М. Ф. Габышава, якая тулілася ў пакоях жылога дома поруч з Якуцким камандным вучылішчам. Пасля рэстаўрацыйных прац у былым будынку Казначэйства ў Якуцку калекцыя Габышава ізноў перамясцілася туды.

Урачыстае адкрыццё экспазіцыі адбылося 23 чэрвеня 2007 годзе. Дачка Льва Міхайлавіча Габышава — Ася Львоўна Габышава, па спадчыне «нязменны» дырэктар. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў загад аб прысваенні ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі» Асі Габышавай — генеральнаму дырэктару дзяржаўнай установы «Дзяржаўны музейны мастацкі комплекс „Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Саха (Якутыя)“» за «заслугі ў вобласці мастацтва».

  • Организация свиноводческих ферм в совхозах. Москва 1938.
  • Организация каракулеводческих совхозов. Самарканд. 1942.
  • Организация работ на каракулеводческой ферме. Самарканд. 1943.
  • Пути развития животноводства Якутии. Якутск. 1944. 94 с.
  • Мастер высокого урожая. Об опыте героя Социалистического Труда тов. Н. К. Барамыгина. Якутск. 1953. 20 с.
  • Якутская лошадь. Типы якутских лошадей, способы их разведения и содержания. Якутск. 1957.
  • Москва в зиму 1920—1921 (Воспоминания). // Полярная звезда. № 2. Якутск. 1966. С. 86-87.
  • Якутское коневодство. Экономика и организация табунного коневодства в Якутской АССР. Якутск. 1966. 250 с.
  • Якутское коневодство. (Экономические и организационные основы коневодства). Избранные труды. Якутск. 1972. 424 с.
  • Якутское коневодство (экономические и организационные основы коневодства). Новосибирск. 2002.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Петров В. Профессор Михаил Федорович Габышев. // Кыым. Якутскай. Тохсунньу 17 к. 1947.
  • Морозов М. Ценная коллекция. // Советская Белоруссия. Минск. 12 января 1957. С. 4.
  • Морозов М. Сыаналаах коллекция. // Кыым. Якутскай. Олунньу 1 к. 1957.
  • Морозов М. Редкая коллекция. // Огонек. № 8. Москва. 1957. С. 28.
  • Михаил Федорович Габышев. [Некролог] // Кыым. Балаҕан 1 к. 1958 с.
  • Габышев М. Ф. /Некролог/ // Социалистическая Якутия. 4 сентября 1958.
  • Лобанов П., Брежнев Д., Ростовцев. Н., Синягин И., Витт В., Бурлаков Н. Михаил Федорович Габышев (1902—1958). [Некролог] // Вестник сельскохозяйственной науки. № 12. Москва. 1958. С. 155.
  • Морозов М. Редкая коллекция. // Советская Россия. Москва. 22 декабря. 1960.
  • Морозов М. Судьба ценной коллекции. // Советская Белоруссия. Минск. 11 февраля. 1961. С. 4.
  • Морозов М. Подарено Якутии. // Огонек. № 7. Москва. 1961. С. 29.
  • Габышев Л. М. Аан дойду культуратын күндү айымньылара. // Кыым. Якутскай. Олунньу 1 к. 1957.
  • Габышев Л. Судьба коллекции профессора М. Ф. Габышева. // Социалистическая Якутия. 20 февраля 1962.
  • Аргунов И. Наследие. // Социалистическая Якутия. Якутск. 1 апреля. 1962.
  • Габышев Л. М. Ф. Габышев олуҕун бутуннуу — төрөөбут нөруотугар. // Хотугу сулус. № 3. Якутскай. 1962. С. 142—149.
  • Попов Н. Человек большой судьбы. К 65-летию со дня рождения проф. М. Ф. Габышева. // Социалистическая Якутия. 29 октября 1967.
  • Габышев Л. Михаил Федорович Габышев. (К 65-летию со дня рождения). // Календарь знаменательных и памятных дат Якутской АССР на 1967 год. Якутск. 1967. С. 160—163.
  • Профессор М. Ф. Габышев аатынан. // Кыым. Кулун тутар 1. 1970 с.
  • Петров А. Жизнь, отданная науке. /К 70-летию со дня рождения д-ра экономических наук, проф. М. Ф. Габышева/ // Социалистическая Якутия. 29 октября. 1972.
  • Петров А. Наукаҕа анаммыт улахан олох. // Эдэр коммунист. Сэтинньи 1 к. 1972.
  • Габышева А. Гражданский подвиг ученого. // Социалистическая Якутия. Якутск. 30 октября 1982.
  • Анисимова Н. Шедевры… в фондах. /О проблемах музея им. М. Ф. Габышева./ // Социалистическая Якутия. Якутск. 17 августа 1990.
  • Дарбасов В. Бөдөҥ ученай, коллекционер этэ. // Саха сирэ. Балаҕан ыйын 1 к. 1992.
  • Алексеев Н. Кууhун сутэрэ илик уэрэтии: Проф. М. Ф. Габышев уонна саха сылгыта. // Кыым. Алтынньы 30 к. 1992. С. 3.
  • М. Ф. Габышев. (90 лет со дня рождения). // Якутия — 1992. Календарь знаменательных и памятных дат. Якутск. 1992. С. 79-80.
  • Туралысов К. Габышев, сын Габышева (к 70-летию со дня рождения). // Молодежь Якутии. Якутск. 9 апреля 1993. С. 11.
  • Алексеев В. Профессор туhунан ахтыылар. // Саха сирэ. Атырдьах ыйын 13 к. 1993. С. 5.
  • Косин М. История о том, как музей им. М. Габышева оставили с носом. // Эхо столицы. Якутск. 27августа 1999. С 5.
  • Петров В. Меценаты земли якутской. // Национальный художественный музей Республики Саха (Якутия). Якутск. 1999. С. 25-26.
  • Габышева А. Все школы европейского искусства… (К 90-летию М. Ф. Габышева). // Национальный художественный музей Республики Саха (Якутия). Якутск. 1999. С. 26-27.
  • Пестерев В. Меценат советского времени — М. Ф. Габышев. // Пестерев В. История Якутии в лицах. Якутск. 2001. С. 221—223.
  • Ядрихинский В. В. Профессор М. Ф. Габышев үөрэҕэ тоҕо олоххо киирбэтэ. // Ядрихинскай В. В. Сылгы этин элбэтиэҕиҥ. Дьокуускай. 1999. с. 13-17.
  • Алексеев Н. Д. 100 лет со дня рождения М. Ф. Габышева, доктора экономических наук, профессора, заслуженного деятеля науки ЯАССР. // Якутия 2002. Календарь замечательных и памятных дат. Якутск. 2002. С. 105—107.
  • Пэндзаль З. Коллекция профессора Михаила Габышева. // Літоўка ды Саха. Сшытак 3. Койданава. 2011. С. 62-70.