Міхаіл Фёдаравіч Дзячко

Міхаі́л Фё́даравіч Дзячко́ (1912, г. Петрыкаў, Мазырскі павет, Мінская губерня — 29 кастрычніка 1987, Мінск) — савецкі супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі, былы міністр унутраных спраў Беларускай ССР, палкоўнік дзяржаўнай бяспекі.

Міхаіл Фёдаравіч Дзячко
Міхаіл Фёдаравіч Дзячко.jpg
Сцяг Міністр унутраных спраў БССР
9 чэрвеня 1953 — 21 ліпеня 1953
Папярэднік Міхаіл Баскакаў
Пераемнік Міхаіл Баскакаў
Нараджэнне 1912
Смерць 29 кастрычніка 1987(1987-10-29)
Адукацыя
Месца працы
Ваенная служба
Гады службы 19301958
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік дзяржаўнай бяспекі
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і цесляра. Беларус. У КП(б)Б з сакавіка 1939 года (выключаны 25 мая 1959 года Мінскім абкамам КПБ за «парушэнні сацыялістычнай законнасці»).

Навучаўся ў Петрыкаўскай школе 2 ступені, у 1937 годзе скончыў Беларускі інстытут масавага завочнага навучання пры ЦК КП(б)Б.

У 1930 годзе працаваў на пасадах адказнага сакратара Петрыкаўскага гарвыканкама і загадчыка спецчасткай леспрамгаса.

У органах АДПУ-НКУС-НКДБ-МДБ-МУС-КДБ з лістапада 1930 года: у Мазырскім акруговым аддзеле АДПУ-НКУС, Палескім абласным упраўленні НКУС, НКУС БССР. У гады Вялікай Айчынная вайны служыў у органах НКУС Паўднёва-Уральскай ваеннай акругі.

27 лістапада 1943 года быў адкамандзіраваны ў НКДБ БССР і прызначаны начальнікам аддзела УНКДБ Гомельскай вобласці, з сакавіка 1944 года начальнік 1-га ўпраўлення НКДБ БССР, са студзеня па ліпень 1945 года начальнік штаба Апарата ўпаўнаважаных НКУС па 2-му Беларускаму фронту, да сакавіка 1953 года кіраваў 1-ым і 2-ім упраўленнямі НКДБ-МДБ БССР.

6 красавіка 1953 года быў прызначаны намеснікам міністра унутраных спраў БССР, неўзабаве стаў міністрам, але хутка зноў стаў намеснікам міністра.

15 чэрвеня 1954 года быў прызначаны 1-м намеснікам старшыні КДБ пры СМ БССР. 29 ліпеня 1958 года быў звольнены «па фактах дыскрэдытацыі».

Выведзены з кандыдатаў у члены ЦК КПБ 29 кастрычніка 1958 года «за грубыя парушэнні сацыялістычнай законнасці».

УзнагародыПравіць

ЛітаратураПравіць