Міхаіл Фёдаравіч Казлоў
Міхаі́л Фё́даравіч Казло́ў (нар. 1 студзеня 1946, в. Гаўлі, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі военачальнік. Начальнік Глаўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у 1997—2001 гадах, генерал-лейтэнант (1993).
Міхаіл Фёдаравіч Казлоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1946 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Беларусь |
Гады службы | 1965 — 2001 |
Званне |
|
Камандаваў | Начальнік Галоўнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | з 5 лютага 2001 |
Біяграфія
правіцьЗ сялянскай сям’і, малодшы з чатырох сыноў. Пасля заканчэння школы два гады працаваў трактарыстам, у камсамоле. З 1965 года ў арміі. Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча ў 1970 годзе, Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў у 1977 годзе.
Служыў у Туркестанскай і Паўночна-Каўказскай ваенных акругах, праходзіў службу ў Афганістане (1979—1981), у складзе савецкіх войск у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы (1988—1992).
З 1993 года камандаваў 7-й танкавай арміяй. З 1997 па 2001 год, да выхаду ў адстаўку, быў начальнікам Галоўнага штаба Узброеных Сіл, адначасова — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
правіць- Мікалай Шуканаў. Зноў і зноў вяртаюцца на парог роднай Пірэвіцкай школы(недаступная спасылка). Жлобінская раённая газета «Новы дзень» (17 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2018.
- Іван Башкоў. ПО ЗАСЛУГАМ И ЧЕСТЬ (руск.). Белорусская военная газета «Во славу Родины» (19 ліпеня 2014).(недаступная спасылка)