Міхаіл Фёдаравіч Кудзінаў
Міхаіл Фёдаравіч Кудзінаў (14 снежня 1908, с. Валыншына, цяпер Бялоўскі раён, Саратаўская вобласць[удакладніць] — 9 лютага 1985, Мінск) — беларускі архітэктар.
Міхаіл Фёдаравіч Кудзінаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 снежня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1985 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія Правіць
Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва ў 1937 годзе. Член Саюза архітэктараў СССР з 1938 года. Член КПСС з 1940 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Працаваў кіраўніком архітэктурна-планіровачнай майстэрні Саратаўскага гарвыканкама, галоўным архітэктарам Сочы, начальнікам Упраўлення ўпаўнаважанага Савета Міністраў СССР па курорце Сочы—Мацэста, у Сачгарпраекце, з 1956 года — галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў Белдзяржпраекце, Мінскпраекце, з 1969 па 1982 гады — старшым навуковым супрацоўнікам у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Творчасць Правіць
У складзе аўтарскіх калектываў распрацоўваў генплан, праекты санаторных карпусоў, жылых дамоў у Саратаве, Сочы, Краснадары (1939—1941, 1946—1956), генплан (1961—1965), ПДП цэнтра (1963), праект планіроўкі і забудовы мікрараёна па вул. Валгаградскай (1966) у Мінску, схемы раённай планіроўкі абласцей БССР (1975).
Зноскі
Літаратура Правіць
- Кудинов Михаил Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)