Міхаіл Фёдаравіч Меражынскі

Міхаіл Фёдаравіч Меражы́нскі[3] (руск.: Михаил Фёдорович Мережинский; 10 ліпеня 1906, Бахчысарай — 31 ліпеня 1970) — вучоны ў галіне біяхіміі. Доктар біялагічных навук (1942), прафесар (1942).

Міхаіл Фёдаравіч Меражынскі
Дата нараджэння 27 чэрвеня (10 ліпеня) 1906[1] ці 1904[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1970(1970-08-01)[1] ці 1985[2]
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Род дзейнасці урач, біяхімік, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, прарэктар
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы Пермскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя акадэміка Я. А. Вагнера, Казанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Федэральны даследчы цэнтр харчавання, біятэхналогіі і бяспекі ежы, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1942)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Уладзіміравіч Паладзін
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Бахчысараі. Працаваў на станцыі Слабодка Паўднёва-Заходняй чыгункі, у 1923—1925 гадах вучыўся на рабфаку Адэскага медыцынскага інстытута[4]. Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут у 1930 годзе, у 1930—1933 гадах у аспірантуры пры пры кафедры біяхіміі ў ім, у 1933—1934 гадах — асістэнт[4]. У 1934—1937 гадах аспірант Інстытута біялагічнай хіміі Акадэміі навук Украінскай ССР, у 1937—1938 гадах — старшы навуковы супрацоўнік. У 1938—1944 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры біяхіміі Пермскага медыцынскага інстытута, у 1944—1945 гадах — дырэктара Інстытута харчавання Акадэміі медыцынскіх навук СССР, у 1945—1950 гадах — загадчыка кафедры біяхіміі Казанскага медыцынскага інстытута[4].

З 1950 года М. Ф. Меражынскі ў Мінскім медыцынскім інстытуце — загадчык кафедры біяхіміі і адначасова (у 1963—1966 гадах) прарэктар па навуковай рабоце.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па акісляльна-аднаўленчых працэсах пры авітамінозах, абмене рэчываў пры інсулінатэрапіі, метабалічных парушэннях пры траўмах, парушэннях абмену рэчываў пры ненармальным харчаванні, ролі гармонаў і вітамінаў у забяспечванні біялагічнай аховы арганізма, біяхімічным стане клетачных і субклетачных мембран пры захворваннях.

Некаторыя працы:

  • Механизм действия и биологическая роль витаминов. — Мн., 1959. (разам з Л. С. Чаркасавай)
  • Обмен жиров и липидов. — М., 1961. (разам з Л. С. Чаркасавай)
  • Основы клинической биохимии. — М., 1965. (разам з Л. С. Чаркасавай)
  • Нарушения углеводного обмена при заболеваниях человека. — Мн., 1967

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць