Міхаіл Фёдаравіч Раманюк
Міхась Раманюк, поўнае імя Міхаіл Фёдаравіч Раманю́к (3 студзеня 1944, Брагінскі раён — 4 верасня 1997) — беларускі мастацтвазнавец, мастак, этнограф. Кандыдат мастацтвазнаўства (1976), прафесар (1995).
Міхаіл Фёдаравіч Раманюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 снежня 1944 ці 3 студзеня 1944[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 1997 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
![]() |
Даследаваў пытанні народнага мастацтва, матэрыяльнай культуры Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзяў (вясковая архітэктура, прылады працы, посуд, мэбля, адзенне і г. д.). Зрабіў мастацтвазнаўча-этнаграфічнае раянаванне беларускага народнага адзення XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Аўтар альбомаў і кніг «Беларускае народнае адзенне» (1981), «Народны касцюм Чачэрска і ваколіц» (1993), серыі буклетаў-плакатаў «Беларускі нацыянальны касцюм» (1989—1992), а таксама аднайменнай серыі паштовых картак і марак (1995—1997). Сабраў калекцыю беларускага народнага адзення.
Стварыў сцэнічныя касцюмы для Дзяржаўнага народнага хору БССР, Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, шматлікіх самадзейных калектываў. Як спецыяліст па касцюму і матэрыяльнай культуры ён кансультаваў многія мастацкія фільмы «Беларусьфільма», у тым ліку фільм «Людзі на балоце».
Удзельнік і арганізатар шэрагу мастацкіх выставак, сярод якіх «Беларускі нацыянальны касцюм» (Мінск, 1981, 1996; Парыж, Ліён 1981—1982).
Галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва» ў 1983—1985 гадах.
Выдадзены яго альбом «Беларускія народныя крыжы» (2000).

Галерэя Правіць
Маркі Рэспублікі Беларусь з малюнкамі Міхаіла Раманюка:
-
Быхаўскі строй
-
Давыд-Гарадоцкі і Тураўскі строй
-
Дзісненскі строй
-
Кобрынскі строй
-
Навагрудскі строй
-
Пінскі строй
Заўвагі Правіць
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 2 лістапада 2019.
Літаратура Правіць
- Жыцьцяпіс Міхася Раманюка // Publishing House Salvia
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 299. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Беларускі саюз мастакоў 1938—1998 = Belarussian union of artists 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік / [аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [та інш.]. — Мн.: Кавалер паблишерс, 1998. — С. 454. — 663 с. : іл., портр.; 30 см; ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі Правіць
Міхаіл Фёдаравіч Раманюк на Вікісховішчы |