Міхаіл Ціханавіч Казлоўскі
Міхаіл Ціханавіч Казло́ўскі[5] (9 лютага 1903 — 13 студзеня 1972) — вучоны-хімік, акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР (1962, член-карэспандэнт з 1953).
Міхаіл Ціханавіч Казлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лютага 1903[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1972[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія[1][3][4], аналітычная хімія[4] і Амальгама[4] |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | Адэскі вышэйшы хіміка-тэхналагічны інстытут |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Маляцічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1926 годзе скончыў Адэскі вышэйшы хіміка-тэхналагічны інстытут і працаваў у Інстытуце навукова-судовай экспертызы ў Адэсе[5]. З 1939 года ў Казахскім універсітэце.
Навуковая дзейнасцьПравіць
М. Ц. Казлоўскаму належаць навуковыя працы па аналітычнай хіміі, атрыманні і вывучэнні амальгам, па распрацоўцы электрахімічных метадаў аналізу, тэорыі працэсу цэментацыі металамі і амальгамамі, узаемадзеяння металаў у ртутнай фазе. Займаўся таксама даследаваннямі дэзінтэграцыі металічных катодаў і ўтварэння тонкадысперсных парашкоў з узнікненнем адмоўных іонаў металаў[5].
Сярод апублікаванага;
- Избр. труды. Т. 1—2. — Алма-Ата, 1974.
Зноскі
- ↑ а б в г http://library.ruslan.cc/authors/%D0%BA%D0%BE%D0%B7%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9-%D0%BC%D0%B8%D1%85%D0%B0%D0%B8%D0%BB-%D1%82%D0%B8%D1%85%D0%BE%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87/ Праверана 29 снежня 2019.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 22 лютага 2022.
- ↑ а б https://www.kaznu.kz/kz/421 Праверана 29 снежня 2019.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
ЛітаратураПравіць
- Казлоўскі Міхаіл Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 433.