Міхаіл Юр’евіч Лотман

Міхаіл Юр’евіч Лотман (эст. Mihhail Lotman; нар. 2 верасня 1952, Ленінград) — эстонскі літаратуразнаўца і палітычны дзеяч, сын літаратуразнаўцаў Юрыя Лотмана і Зары Мінц. З 30 чэрвеня 2011 г. па 29 кастрычніка 2013 г. займаў пасаду старшыні гарадскога сходу Тарту.

Міхаіл Юр’евіч Лотман
руск.: Михаил Юрьевич Лотман
Род дзейнасці літаратурны крытык, палітык, літаратуразнавец, semiotician
Дата нараджэння 2 верасня 1952(1952-09-02)[1] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Юрый Міхайлавіч Лотман
Маці Zara Mints[d]
Жонка Piret Lotman[d]
Дзеці Rebekka Lotman[d] і Maria-Kristiina Lotman[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спектр даследаванняў Міхася Лотмана ахоплівае агульную семіётыку, культурную семіётыку, тэорыю тэксту і гісторыю рускай літаратуры. У 1988—1994 г. быў членам праўлення Рускага культурнага таварыства ў Эстоніі. З’яўляецца прафесарам семіётыкі і літаратуразнаўства Талінскага ўніверсітэта, член даследчай групы па семіётыцы Тартускага ўніверсітэта.

2 лютага 2001 года ўзнагароджаны медалём Ордэна Белай зоркі. У апошнія гады актыўна заняўся палітыкай, быў чальцом Рыйгікогу (эстонскага парламента) ад кансерватыўнай партыі Res Publica.

У 2010 г. выступіў у падтрымку рамана Сафі Оксанен «Ачышчэнне».

Зноскі

  1. Estonian Research Portal Праверана 1 лютага 2019.