Міхаіл Якаўлевіч Гулько

Міхаіл Якаўлевіч Гулько (20 снежня 1918, Адэса — ?) — беларускі архітэктар.

Міхаіл Якаўлевіч Гулько
Дата нараджэння 20 снежня 1918(1918-12-20)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1990
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 20 снежня 1918 года ў Адэсе. Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1945 г. Працаваў у праектных арганізацыях Фрунзэ, Алматы, з 1965 года — кіраўнік майстэрні, галоўны спецыяліст Белдзяржпраекта, галоўны архітэктар у Мінскграмадзянпраекце[1]. З 1981 года — галоўны спецыяліст па бюджэтным праектаванні Белдзяржпраекта[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года. Пражываў у Мінску[1].

Творчасць

правіць
 
Шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў пас. Бараўляны
 
Праект пасёлка будаўнікоў у раёне Танкавай вуліцы. 1947

Асноўныя працы: будынак Белпрампраекта ў Мінску (1953), Палац культуры і жылы дом моладзі ў г. Кара-Тау Казахскай ССР (1963)[1], серыі тыпавых цагляных праектаў жылых дамоў 89-й серыі[2], школ і дашкольных устаноў (1967), шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў пас. Бараўляны (1971, у аўтарскім калектыве з У. Крывашэевым), санаторый «Бярэзіна» ў Барысаве (1980, у аўтарскім калектыве), спальны корпус і сталовая з глядзельнай залай[2] санаторыя «Беларусь» у Сочы (1975)[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Гулько Михаил Яковлевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в Гулько Михаил Яковлевич // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. — 2 500 экз.

Літаратура

правіць