Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі
Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі (1931; вёска Белы Мох, Мсціслаўскі раён — 1970) — беларускі жывапісец і графік.
Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1970 |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1960 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1960 г.. Працаваў у жанрах партрэта, бытавым, станковай графіцы. Асноўныя творы ў жывапісе: “Настаўніца” (1960), партрэты беларускіх пісьменнікаў Я.Брыля, Я. Семяжона (1967), Ніла Гілевіча (1968) і інш. Жывапісныя работы вызначаюцца рэалістычнай трактоўкай формы, багаццем каларыту, псіхалагізмам вобразаў. Аўтар шматлікіх карыкатур і сяброўскіх шаржаў на тэмы культурнага жыцця Беларусі. У 1971 г. выдадзены асобным альбомам “Няўрокам кажучы”. Малюнкі вылучаюцца дакладнасцю і вастрынёй характарыстык, умелым скарыстаннем гіпербалы як сродкаў сатырычнай тыпазіцыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.—1986.—Т. 3.—С. 266.
- Лісоўскі Міхаіл Якаўлевіч: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 534.