Міхел Коксі
Міхел (Міхіль) Коксі (нідэрл.: Michiel Coxcie, 5 сакавіка 1499, Мехелен — 10 сакавіка 1592, Мехелен) — фламандскі мастак эпохі позняга Адраджэння.
Міхел Коксі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1499 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1592[2] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | Northern Renaissance[d] |
![]() |
Жыццё і творчасць правіць
Быў вучнем мастака Бернарта ван Орлея, які парэкамендаваў яму працягнуць навучанне ў Італіі. Міхел Коксі ў перыяд з 1530 па 1539 год жыў і працаваў у Рыме. Вярнуўшыся на радзіму, ён у 1539 годзе становіцца членам прафесійнага аб’яднання мастакоў — гільдыі святога Лукі. Да 1542 года ён пераязджае ў Брусель, а з 1546 года служыць прыдворным мастаком каралевы Венгрыі і Чэхіі Марыі Венгерскай.
Міхел Коксі быў вельмі пладавітым мастаком. Ён пісаў партрэты і фрэскі, творы біблейскай і гістарычнай тэматыкі, ствараў на дошках карціны для цэркваў (напрыклад, для мехеленскага Сабора Святога Румольда і брусельскага Сабора Святых Міхаіла і Гудулы). Да гэтага часу вядомы як таленавіты капііст карцін пэндзля Рагіра ван дэр Вейдэна і Яна ван Эйка.
Зноскі
- ↑ http://www.oberlin.edu/amam/Coxcie.htm
- ↑ Michiel Coxie // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.