Міхнаўшчына
Мі́хнаўшчына[1] (трансліт.: Michnaŭščyna, руск.: Михновщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўнач ад Баранавіч, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Насельніцтва 11 жыхароў, 6 гаспадарак (2005).
Вёска
Міхнаўшчына
|
Гісторыя
правіцьПаводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак — уладанне Хмялеўскіх. У 1909 годзе каля вёскі існавалі 2 маёнткі з назвай Міхнаўшчына (належалі Хмялеўскім).
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да Міхнаўшчыны далучана суседняя в. Нячэхі.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1897 — 14 двароў, 50 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, 13 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 11 жыхароў, 6 гаспадарак.
Вядомыя асобы
правіць- Мечыслаў Іванавіч Данількевіч (1935—2008) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (1993).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх