Мічыганскі ўніверсітэт
Мічыганскі ўніверсітэт (англ.: University of Michigan; часта скарачаецца да U of M) — публічны (дзяржаўны) універсітэт, размешчаны ў горадзе Эн-Арбар у штаце Мічыган, ЗША. Заснаваны ў 1817 годзе ў Дэтройце, але праз дваццаць гадоў (у 1837 годзе) пераехаў у Эн-Арбар.
Мічыганскі ўніверсітэт | |
---|---|
![]() | |
Па-англійску | University of Michigan (UM) |
Дэвіз |
лац.: Artes, Scientia, Veritas (Мастацтва, Веды, Праўда) |
Заснаваны ў | 1817 |
Тып | Універсітэт штата |
Прэзідэнт | Мэры Сью Колман |
Месца размяшчэння | Эн-Арбар, Мічыган, ЗША |
Кампус | Гарадскі |
Бакалаўраў | 41 042 |
Магістраў і дактароў | 14 959 |
Выкладчыкаў | 6 237 |
Колер | Расамаха |
Афіцыйны сайт | http://www.umich.edu |
Універсітэт з’яўляецца самым старым у штаце і мае два дадатковыя кампусы, размешчаныя ў Дырбарне і Флінце. Мічыганскі ўніверсітэт знакаміты сваёй якаснай вучобай і ўваходзіць у склад васьмі «публічных плюшчоў» (англ.: Public Ivies). Універсітэт мае больш 460.000 жывых выпускнікоў — адна з самых вялікіх колькасцяў выпускнікоў з аднаго універсітэта ў свеце. Мічыганскі ўніверсітэт лічыцца адным з вядучых навучальных і навуковых цэнтраў ЗША.
Гл. таксама Правіць
Спасылкі Правіць
- University of Michigan (афіцыйны сайт)
У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул University of Michigan(англ.) |