«Міёрскія навіны» — раённая газета Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1941 года. Заснавальнікі: Міёрскі раённы выканаўчы камітэт і Міёрскі раённы Савет дэпутатаў.

«Міёрскія навіны»
Тып газета
Уладальнік Міёрскі раённы выканаўчы камітэт і Міёрскі раённы Савет дэпутатаў
Рэдактар Наталля Леанідаўна Станкевіч
Заснавана 1941
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс 211287, Віцебская вобласць, Міёрскі раён, аграгарадок Пад'ельцы, вуліца Дварнасельская, 5-а
Тыраж 3959
Вэб-сайт mijory.by

Гісторыя правіць

У маі 1941 года пачала выходзіць газета «Бальшавіцкая трыбуна» тыражом 1500 экзэмпляраў. У гады вайны яны выдавалася пад назвай «Кліч партызана» на базе партызанскай брыгады імя Калініна ў паходнай друкарні.

5 снежня 1944 года газета выйшла пад назвай «Бальшавіцкая трыбуна» і захоўвала яе да 25 снежня 1952 года, калі была перайменавана ў «Зару камунізму». З 1 мая 1962 года набыла імя «Сцяг працы». З 1 студзеня 2002 года газета называецца «Міёрскія навіны»[1].

Рэдактары правіць

  • Міхаіл Раманавіч Шляхценка (з 1941)
  • Пётр Акімавіч Клінаў
  • Наталія Леанідаўна Станкевіч

Зноскі

Літаратура правіць

  • Папар, С. Радовішчы неспазнанага / С. Папар // Культура. — 2001. — № 25-26 (30 чэрвеня — 6 ліпеня). — С. 19.