Мёры

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Міёры)

Мё́ры[3] (трансліт.: Miory) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мёрскага раёна, на беразе Мёрскага возера. За 190 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі ДруяВарапаева. Аўтадарогамі злучаныя з Дзісной, Верхнядзвінскам, Браславам, Шаркаўшчынай. Насельніцтва 8 001 чал. (2017)[4].

Горад
Мёры
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
146 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 7 835 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2152
Паштовы індэкс
211930
Аўтамабільны код
2
СААТА
2233501000
Афіцыйны сайт
miory.vitebsk-region.gov.by
(руск.)  (англ.)
Мёры на карце Беларусі ±
Мёры (Беларусь)
Мёры
Мёры (Віцебская вобласць)
Мёры

Першапачаткова назва Мёраў адносілася да возера, якое на старых картах называецца «Мёры» (цяпер — возера Мёрскае).

Вядомая з 1514 г. назва Мёраў — маёнтак «Мярэя» (Мерея) перагукаецца з балцкай назвай дняпроўскай рэчкі Мярэя[5] (цячэ па тэрыторыі Горацкага і Дубровенскага раёнаў).

Корань Mer- / Mor- мае значэнне «стаячая вада» і суадносіцца з літоўскім marios «затока»[6]. Гэты корань у літоўскіх гідронімах Mera, MeraitisШвянчоніскім раёне).

У назве Мярэя балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *Rupēja[7], літоўскіх Asveja, Roveja[8], у назве возера Асвея. Блізкія яму пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя.

Гісторыя

правіць

Перыяд Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

правіць

У пісьмовых крыніцах упамінаюцца пад 1514 годам як маёнтак Мярэя Браслаўскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Як маёнтак Мёры называюцца ў попісе літоўскага войска 1567 года. У 1644 годзе тут стаяў праваслаўны манастыр, які ў 1690 годзе М. Мірскі падараваў уніятам. У 1691 годзе пабудаваны касцёл. У XVIII стагоддзі існавала 5 маёнткаў пад назвай Мёры. Гэтыя маёнткі належалі Мірскім, Перасвет-Солтанам, Беліковічам, Клотам, Зяновічам, Пуцятам.

У складзе Расійскай імперыі

правіць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Мёры адышлі да Расійскай імперыі як мястэчка, цэнтр воласці Дзісенскага павета Мінскай, а з 1842 года Віленскай губерняў. У 1866 годзе тут адкрыта народная школа. У 1886 годзе насельніцтва мястэчка складала 110 жыхароў. Тут стаялі 3 карчмы, штогод праводзіліся 2 кірмашы. У канцы XIX стагоддзя дзейнічалі 2 школы. У 1903 годзе ў Мёрах 145 жыхароў, вучылішча, царкоўнапрыходская школа.

У 1918 годзе Мёры акупіравалі германскія войскі, у 1919—1920 гадах яны былі заняты польскімі войскамі.

У складзе Польскай Рэспублікі

правіць

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Мёры адышлі да Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. У 1927 годзе тут 422 жыхары. Стаялі крама, аптэка, працавалі 2 млыны, да 1931 года дзейнічала запалкавая фабрыка.

Перыяд Беларускай ССР

правіць

Увосень 1939 года Мёры далучаны да БССР. 3 15 студзеня 1940 года яны цэнтр Мёрскага раёна Вілейскай вобласці.

Другая сусветная вайна

правіць

У Вялікую Айчынную вайну 3 ліпеня 1941 года Мёры акупіравалі нацысцкія захопнікі. За перыяд акупацыі гітлераўцы загубілі ў Мёрах 662 чалавек. 2 чэрвеня 1942 года было ліквідавана 779 чалавек яўрэйскай нацыянальнасці з гета. Прыкладна 70—80 чалавек атрымалася збегчы[9]. 4 ліпеня 1944 года войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту і партызаны вызвалілі Мёры ад захопнікаў.

Пасляваенны перыяд

правіць

У 1944 годзе Мёры ўключаны ў Полацкую, а ў 1954 годзе — у Маладзечанскую вобласці. 3 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 7 жніўня 1957 года Мёрам нададзены статус гарадскога пасёлка[10].

Забудаваны Мёры пераважна 1-павярховымі дамамі, будуюцца і 2—5-павярховыя. Першы генеральны план гарадскога пасёлка складзены ў 1971 годзе. 7 студзеня 1972 года Мёрам нададзены статус горада[11]. У 1980 годзе распрацаваны наступны генеральны план забудовы горада. У горадзе ўтворана набярэжная. Прамысловая зона размешчана ў паўночна-заходняй і ўсходняй частках.

Насельніцтва

правіць
  • XX стагоддзе: 1903 год — 145 чал.; 1927 год — 422 чал.; 1959 год — 1,9 тыс. чал.; 1970 год — 5,7 тыс. чал.[12]; 1995 год — 9,5 тыс. чал.[12]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 8,9 тыс. чал.; 2009 год — 8,7 тыс. чал.; 2016 год — 8 052 чал.[13]; 2017 год — 8 001 чал.[4]

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы харчовай, камбікормавай, першаснай апрацоўкі льна прамысловасці. Гасцініца.

Адукацыя і культура

правіць

2 сярэднія, 1 базавая, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў, Дом дзіцячай творчасці, Дом культуры, 2 бібліятэкі, Мёрскі гісторыка-этнаграфічны музей.

Дзейнічае фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Мёры», Мёрская ДЮСШ, ФК Мёры.

Славутасці

правіць
 
Касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Міёры.
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195.
  6. Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 211, 204.
  7. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206.
  8. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 49, 280.
  9. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1с/р-370. — Воп. 1. — Спр. 483. — Л. 15.
  10. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 7 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 8.
  11. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Міёры Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў горад раённага падпарадкавання ад 7 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 2 (1340).
  12. а б Беларусь 1995.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

правіць
  • Міёры // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 479. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Ліст карты N-35-20. выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)

Спасылкі

правіць