Мікалай Іванавіч Жучко
Мікалай Іванавіч Жучко (нар. 27 ліпеня 1941, в. Масцілавічы, Клецкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Мікалай Іванавіч Жучко | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() Ганаровы будаўнік[d] (2010) |
Біяграфія
правіцьУ 1959—1960 гадах працаваў стропальшчыкам інструментальнага завода у Новасібірску. У 1960—1963 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1963—1965 гадах маляр Новасібірскага інструментальнага завода; у 1965—1972 гадах мастак-афарміцель завода ЖБВ; старэйшы тэхнік, у 1972—1973 гадах інжынер праектнага інстытута «Сібакадэмпраект» у Новасібірску[1].
Скончыў у 1973 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут В. У. Куйбышава; спецыяльны факультэт перападрыхтоўкі кадраў «Архітэктура і горадабудаўніцтва» пры Маскоўскім архітэктурным інстытуце[1].
У 1973—1975 гадах старэйшы архітэктар Гродзенскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект»; у 1975—1976 гадах кіраўнік групы архітэктараў інстытута «Гроднаграмадзянпраект»; галоўны архітэктар праектаў АПМ-2 інстытута «Гроднаграмадзянпраект»; у 1985—1997 гадах кіраўнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 2, № 1; з 1997 года галоўны спецыяліст па архітэктуры тэхнічнага аддзела УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект»[1].
Член Саюза архітэктараў БССР з 1978 года[1]. Пражывае ў Гродне[2].
Творчасць
правіцьПабудаваныя па яго праектах жылыя дома і грамадскія будынкі фарміруюць горадабудаўнічае асяроддзе вуліц і жылых мікрараёнаў абласнога і раённых цэнтраў Гродзенскай вобласці[1].
Асноўныя работы ў Гродне: шматпавярховыя жылыя дамы з убудаванымі грамадскімі памяшканнямі і крамамі «Мелодыя», «1000 дробязяў» па вул. М. Горкага (1979—1982), забудова вуліц Дзяржынскага, Брыкеля, бульвара Ленінскага Камсамола, фізкультурна-аздараўленчы комплекс па праспекце Касманаўтаў, дзіцячы садок па вул. Прохаравай[2], комплексу 9-12 павярховага інтэрната з актавай залай на 600 месцаў і спартзалай 18x36 м і іншымі ўбудаванымі памяшканнямі на рагу вуліцы Урублеўскага і бульвара Ленінскага Камсамола (усе 1980), вытворчы будынак АСК сельскай гаспадаркі па вул. Віленскай (1981)[2], добраўпарадкаванне ўчастку драмтэатра (1983)[2], лёгкаатлетычны манеж, мікрараён Дзевятоўка-2 (абодва 1986)[2], камерцыйнага банка па вул. Міцкевіча (сааўтары Н. Чуйко, А. Тараненка), універсальнай залы з лядовай арэнай на 4000 месцаў і спартзалай па вуліцы Горкага (1999, сааўтары У. Еўдакімаў, А. Пархута, А. Тараненка); касцёлаў у мікрараёне «Паўднёвы» і жылым раёне «Дзевятоўка»[1]; рэканструкцыя цэнтральнага парку імя Жылібера (сааўтары А. Тараненка, К. Ладынцаў, Г. Шчамялёва)[3] і інш.
Пры яго ўдзеле і непасрэднай кіраўніцтве распрацоўваліся праект забудовы, магістральныя сеткі і вуліцы мікрараёна № 1 і мікрараёна № 2 у г. Астравец, а таксама жылыя і грамадскія будынкі горада энергетыкаў Астравецкай АЭС; праводзілася рэканструкцыя будынка Гродзенскай абласной філармоніі па вул. Гарнавых, 17 у Гродне[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2017)[4], Ганаровай граматай Гродзенскага Савета дэпутатаў (2003), лістом падзякі старшыні Гродзенскага аблвыканкама (2009), нагрудным знакам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі «Ганаровы будаўнік» (2010), Ганаровымі граматамі УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект»[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Жучко Николай Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в г д Жучко Николай Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Ю. Ю. Захарына. Мастацкі вобраз грамадскіх будынкаў Беларусі другой паловы 1990-х — 2000-х гадоў(недаступная спасылка)
- ↑ Дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны прадстаўнікі Гродзеншчыны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2019. Праверана 15 жніўня 2019.
Літаратура
правіць- Жучко Николай Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Жучко Николай Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)