Мікалай Аляксандравіч Волкаў
Мікалай Аляксандравіч Волкаў, вядомы як Мікола Волкаў (нар. 9 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2016).
Мікалай Аляксандравіч Волкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1985 (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2016) |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Бацька — Аляксандр Міхайлавіч, паходзіць з Брагінскага раёна, маці — Таццяна Мікалаеўна (Шагун), з Зажэвічаў Салігорскага раёна.
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (2008), магістарскую праграму «Ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны» ў ЕГУ (2009). У 2009—2010 гадах навучаўся ў магістратуры НАНБ, у 2011—2013 — у аспірантуры РІВШ пры БДУ, у 2013—2016 — у аспірантуры Інстытута гісторыі НАНБ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Забеспячэнне абароназдольнасці рэзідэнцый роду Радзівілаў на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага ў XVI — пачатку XVIII ст.» (снежань 2016). Стажыраваўся ва ўніверсітэце Марціна Лютэра ў Гале (2006), Варшаўскім універсітэце (2010—2011), Вольным універсітэце Берліна (2012—2013), Літоўскім эдукалагічным універсітэце ў Вільні (2014). Працуе навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАНБ і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Сфера навуковых зацікаўленняў: абарончая архітэктура, горадабудаўніцта і артылерыя Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII ст.
Аўтар больш за 50 публікацый, у т.л. кніг «Артылерыя Нясвіжскага замка» (2015) і «Слуцк на старых планах» (2017).
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Старонка М. Волкава на academia.edu
- Старонка М. Волкава Архівавана 18 ліпеня 2021. на сайце ІГ НАНБ
- Выбраныя працы М. Волкава на pawet.net