Міхаіл Аляксандравіч Бакунін
Міхаіл Аляксандравіч Бакунін (1814, сяло Прамухіна, Наватаржоцкі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя —1876, Берн, Швейцарыя), расійскі рэвалюцыянер, тэарэтык анархізму, адзін з ідэолагаў рэвалюцыйнага народніцтва.
Міхаіл Бакунін | |
---|---|
руск.: Михаил Александрович Бакунин | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні: | Міхаіл Аляксандравіч Бакунін |
Дата нараджэння | 18 (30) мая 1814[1][2][3] ці 30 мая 1814 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 чэрвеня (1 ліпеня) 1876[1] (62 гады) ці 1 ліпеня 1876[4][5][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна: | |
Бацька: | Alexandre Bakounine[d] |
Жонка | Antonia Kwiatkowska[d] |
Дзеці: | Maria Bakunin[d] і Giulia Sofia Bakunin[d] |
Альма-матар: | |
Перыяд: | 1840—1876 |
Значныя ідэі: | анархіст, панславіст, адзін з ідэолагаў народніцтва |
Подпіс: |
![]() |
![]() |
У 1830-х гадах член кружка М. Ул. Станкевіча. З 1840 за мяжой, удзельнік Рэвалюцыі 1848—1849 (Парыж, Дрэздэн, Прага). У 1849 арыштаваны ў Хемніцы, асуджаны саксонскім судом да пажыццёвага зняволення, потым выдадзены Аўстрыі, дзе таксама асуджаны да пажыццёвага зняволення. У 1851 выдадзены аўстрыйскімі ўладамі Расіі, пасаджаны ў Петрапаўлаўскую, затым у Шлісельбургскую крэпасць, з 1857 у сібірскай ссылцы. У 1861 збег за мяжу, супрацоўнічаў з А. І. Герцэнам і Н. П. Агаровым. Арганізатар тайнага рэвалюцыйнага таварыства «Інтэрнацыянальнае братэрства» (1864—1865) і «Альянсу сацыялістычнай дэмакратыі» (1868). З 1868 член 1-га Інтэрнацыяналу, выступаў супраць К. Маркса і яго прыхільнікаў, у 1872 выключаны рашэннем Гаагскага кангрэса. Праца Бакуніна «Дзяржаўнасць і анархія» (1873) аказала вялікі ўплыў на развіццё народніцкага руху ў Расіі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ↑ 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506102 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ Michail Alexandrowitsch Bakunin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mikhail Aleksandrovič Bakunin // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхаіл Аляксандравіч Бакунін
- На хронасе
- Магіла Міхаіла Бакуніна на сайце «Магілы знакамітасцей»
- На сайце Народнай Волі
- Жыццё і творчасць Бакуніна Міхаіла Аляксандравіча
- Міхаіл Аляксандравіч Бакунін на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў