Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў
Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў (6 сакавіка 1874, Кіеў — 23 сакавіка 1948) — рускі філосаф і публіцыст.
Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў | |
---|---|
руск.: Николай Александрович Бердяев укр.: Микола Олександрович Бердяєв | |
Дата нараджэння | 6 (18) сакавіка 1874[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1948[3][4][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Alexandre Michailovitch Berdiaev[d] |
Маці | Alina Sergeevna Kudasheva[d] |
Жонка | Lydia Yudifovna Berdyaev[d] |
Род дзейнасці | філосаф, публіцыст, выкладчык універсітэта, багаслоў |
Навуковая сфера | філасофія, філасофская антрапалогія[d], анталогія, філасофія рэлігіі[d], этыка і палітычная філасофія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] і honoris causa (1947) |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьВучыўся ў Кіеўскім універсітэце (1894—98). За ўдзел у «Саюзе барацьбы за вызваленне рабочага класа» выключаны з універсітэта і сасланы ў Валагодскую губерню. Выступаў у зборніках «Вехі», «Праблемы ідэалізму» і інш. Пасля рэвалюцыі (з 1917) быў прафесарам філасофіі Маскоўскага ўніверсітэта. Арганізатар «Вольнай акадэміі духоўнай культуры ў Маскве» (1919). У 1922 высланы з СССР, жыў у Берліне, Парыжы.
Светапогляд
правіцьЗнаходзячыся пад уплывам філасофіі І. Канта, Я. Бёме, А. Шапенгаўэра, Ф. Ніцшэ, У. Салаўёва, В. Разанава, абараняў ідэі экзістэнцыялізму, прапагандаваў прымат свабоды над быццём і чалавека над светам, адстойваў абсалютную каштоўнасць любой асобы і любой культуры.
У працах «Філасофія свабоды» (1911), «Дух і рэальнасць» (1937), «Экзістэнцыяльная дыялектыка боскага і чалавечага» (1952) і інш. абгрунтаваў канцэпцыю т.зв. новай рэлігійнай свядомасці, або хрысціянскага персаналізму. Паводле М. Бярдзяева, задача чалавека ў вызваленні свайго духу з палону ўяўнага быцця і «выхадзе з рабства ў свабоду», з варожасці свету ў «касмічную любоў»; гэта магчыма толькі пры выкананні строгіх правіл і норм паводзін, сфармуляваных у Старым запавеце (этыка закону), перайманні подзвігу Ісуса Хрыста (этыка збавення), выхаванні святасці, духоўным узвышэнні асобы і яе свабоднай любові да Бога-творцы (этыка творчасці). М. Бярдзяеў лічыў неапраўданымі сацыяльныя рэвалюцыі, якія прыводзяць «да вынішчэння святасці», гібелі духоўнай культуры. Ён сцвярджаў, што марксізм «засланіў» чалавека класам і не здольны вырашыць праблему свабоды і актыўнасці асобы, асуджаў бесчалавечнасць, гвалт і тэрор, якія сталі штодзённай практыкай таталітарных рэжымаў, у т. л. і сталінскага рэжыму ў СССР.
Даследаваў праблемы інтэлектуальнай гісторыі Расіі, распрацаваў канцэпцыю т. зв. «камюнатарнасці» (абшчыннасці) або рускай самабытнасці, за мяжой выступаў як патрыёт, прадстаўнік рускай культуры і праціўнік розных формаў месіянскай і шавіністычнай ідэалогіі.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Новое религиозное сознание и общественность. СПб., 1907;
- Душа России. М., 1915;
- Судьба России: Опыты по психологии войны и национальности. М., 1918 (репр. изд. М., 1990);
- Смысл истории. Берлин, 1923; М., 1990;
- О назначении человека. Париж, 1931; М., 1993;
- Русская идея: Осн. проблемы рус. мысли XIX — нач. XX в. Париж, 1946;
- Истоки и смысл русского коммунизма. Париж., 1955 (репр. изд. М., 1990);
- Философия неравенства. М., 1990;
- Самопознание: (Опыт филос. автобиогр.). М., 1991;
- Философия творчества, культуры и искусства. Т. 1—2. М., 1994;
- Царство Духа и царство Кесаря. М., 1995.
Зноскі
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 24 верасня 2021.
- ↑ метрычная кніга
- ↑ а б в Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 9.
- ↑ Бердяев Николай Александрович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
- ↑ Бердяев Николай Александрович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Дубянецкі С. Бярдзяеў // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.