Міхаіл Васілевіч Кавалёў

дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР
(Пасля перасылкі з М. В. Кавалёў)

Міхаі́л Васі́левіч Кавалё́ў (16 жніўня 1925, в. Дубравіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці5 ліпеня 2007, Мінск) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (19841989) ад Беларускай ССР. Член ЦК КПСС (19861990). Член КПСС з 1962 года.

Міхаіл Кавалёў
Сцяг8-ы Старшыня Савета Міністраў БССР Сцяг
10 студзеня 1986 — 7 красавіка 1990
Папярэднік Уладзімір Бровікаў
Пераемнік Вячаслаў Кебіч
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
студзень 1968 — студзень 1977
Папярэднік Васіль Шарапаў
Пераемнік Генадзь Барташэвіч
Нараджэнне 16 жніўня 1925(1925-08-16)
Смерць 5 ліпеня 2007(2007-07-05) (81 год)
Месца пахавання
Жонка Марыя Цімафееўна
Партыя КПСС з 1962
Член у
Адукацыя
Прафесія інжынер-шахтабудаўнік
Дзейнасць ваенны
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За адвагу»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1954 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. Заслужаны будаўнік БССР (1964).

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў двойчы паранены. 3 ліпеня 1944 года ўвайшоў у Мінск.[1] З 1948 года працаваў на Мінскім маторарамонтным заводзе. У 19541962 — майстар, прараб, начальнік будаўнічага ўпраўлення, кіраўнік будаўнічага трэста №1 ў Мінску. У 19621966 начальнік будаўнічага ўпраўлення і кіраўнік будаўнічага трэста № 3 у Салігорску.

З 1966 года — намеснік міністра будаўніцтва БССР.

У 19671977 гадах — старшыня Мінскага гарвыканкама.

У 1977 — 1978 — гадах першы намеснік старшыні Дзяржплана БССР.

З 1978 года — намеснік, з 1983 года — першы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.

У 19861990 гадах — Старшыня Савета Міністраў БССР.

З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Член ЦК КПСС у 1986—1990 гадах. Член ЦК КПБ у 1971—1990 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 19841991, Вярхоўнага Савета БССР у 1970—1990 гадах.

 
Магіла Міхаіла Кавалёва на Усходніх могілках

Памёр у 2007 годзе, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды правіць

Ушанаванне памяці правіць

У Мінску ў доме па адрасе перавулак Бранявы, 4, дзе жыў М. Кавалёў, усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці славутага дзяржаўнага дзеяча. Згодна надпісу на дошцы: «у гэтым доме жыў дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі Міхаіл Васілевіч Кавалёў».[2]

Зноскі

  1. АВРИНСКАЯ, Елена. Так ковалась судьба (руск.). www.sb.by (15).
  2. [https://web.archive.org/web/20160305012230/http://minsknews.by/blog/2015/08/14/v-minske-pochtili-pamyat-gosudarstvennogo-i-politicheskogo-deyatelya-mihaila-kovaleva/ Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. У Мінску ўшанавалі памяць дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Міхаіла Кавалёва (руск.)] Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць