Марцін Гаштольд
Марцін Гаштольд (? — 1483) — прадстаўнік роду Гаштольдаў, сын Яна (Івашкі), бацька Альбрэхта і Альжбеты. Староста новагародскі (1464—1471), першы ваявода кіеўскі (1471—1480?), маршалак земскі (1481), ваявода троцкі (1481—1483).
Марцін Гаштольд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станька Судзівоевіч | ||||||
Пераемнік | Багдан Саковіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станька Судзівоевіч | ||||||
Пераемнік | Багдан Саковіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станька Судзівоевіч | ||||||
Пераемнік | Багдан Саковіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | першы на пасадзе | ||||||
Пераемнік | Іван Хадкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Мантыгірдавіч | ||||||
Пераемнік | Войцех Янавіч Манівід | ||||||
Нараджэнне |
1428 |
||||||
Смерць |
1483[1] |
||||||
Род | Гаштольды | ||||||
Бацька | Ян Гаштольд | ||||||
Маці | Дарота з Завішаў[d] | ||||||
Жонка |
Невядомая з Гальшанскіх Ганна Юр'еўна з Гальшанскіх |
||||||
Дзеці | (ад 2-га шлюбу) Альбрэхт, Альжбета |
Біяграфія
правіцьВядомы як мудры і цывілізаваны правіцель, стрымліваў злоўжыванні магнатаў. Быў двойчы жанаты з князёўнамі Гальшанскімі: шлюб з дачкой Сямёна Гальшанскага-Трабскага прынёс яму маёнтак Трабы, каля Гальшан, частку Глускай воласці на р. Пціч, а шлюб з Ганнай, дачкой князя Юрыя Гальшанскага, частку Гальшан і Глуска з Дубровіцай, таксама Задзвеі і Котлава.
Пасля смерці ўдзельнага кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча, прызначаны вялікім князем літоўскім Казімірам Ягелончыкам ваяводай кіеўскім. Аднак кіяўляне не пусцілі яго ў горад. У 1471 г. з дапамогаю войска ўзяў Кіеў і паклаў канец для існавання Кіеўскага княства. Падтрымкі сярод гараджан не знайшоў, пакінуў пасаду ў 1475 г.
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 57.
Літаратура
правіць- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachta polska w Horodle roku 1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1921—1923. T. 6.
- Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях.- Луцьк: Вежа, 2000.
- Рад. енциклопедія історії України.- К., 1969.- т.1.
- Нарбут А. М. М. Гаштольд // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.}}