Мікалай Васільевіч Гогаль

(Пасля перасылкі з М. Гогаль)

Мікала́й Васі́льевіч Го́галь (руск.: Никола́й Васи́льевич Го́голь, укр.: Мико́ла Васи́льович Го́голь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809, Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губерня — 21 лютага (4 сакавіка) 1852, Масква) — рускі пісьменнік-класік, драматург, паэт украінскага паходжання[9][10][11].

Мікалай Гогаль
руск.: Николай Васильевич Гоголь
NikolayGogol left.gif
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Николай Васильевич Гоголь-Яновский[1]
Псеўданімы В. Алов; П. Глечик; Н. Г.; ОООО; Пасичник Рудый Панько; Рудый Панько; Г. Янов; N. N.; *** [2]
Дата нараджэння 19 (31) сакавіка 1809[3] ці 20 сакавіка (1 красавіка) 1809[4][5]
Месца нараджэння Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 21 лютага (4 сакавіка) 1852[4][6][7] (42 гады)
Месца смерці Масква, Расійская імперыя
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя
Бацька Vasyl Panasovych Gogol-Yanovsky[d]
Маці Maria Ivanovna Gogol[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, паэт, крытык, публіцыст
Гады творчасці каля 1825—1852
Кірунак рамантызм, рэалізм, «натуральная школа»
Жанр драма, проза
Мова твораў руская
Подпіс Nikolai Gogol Signature.svg
Беларуская Палічка
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Жыццяпіс

Нарадзіўся 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 года ў сяле Вялікія Сарочынцы Палтаўскай губерні (цяпер Міргарадскі раён Палтаўскай вобласці, Украіна). Дзяцінства будучага пісьменніка праходзіла ў вёсцы Васільеўцы (зараз Гогалева) у маёнтку бацькоў.

З 1818 па 1819 год вучыўся ў Палтаўскім павятовым вучылішчы. З 1821 па 1828 год — у Нежынскай гімназіі вышэйшых навук, дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійскага тэатра як акцёр і рэжысёр-пастаноўшчык шматлікіх спектакляў, заснаваных на сюжэтах антычнасці або побыту. («Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін»). У гімназіі Гогаль спазнаў сусвет старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнай творчасці.

У 1828 годзе Гогаль пераязджае ў Пецярбург. Тут у 1829 годзе ён публікуе свой першы твор — рамантычную паэму «Ганц Кюхельгартэн», непрыхільна стрэнутую крытыкай. Увесь тыраж, акрамя 5 асобнікаў, Гогаль паспеў выкупіць і спаліць. Праз год у часопісе «Отечественные записки» з'яўляецца аповесць «Басаўрук або Вечар перад Іванам Купалай», першая з цыклу «Вечары на хутары каля Дзіканькі». Рамантычная скіраванасць надавала творам М. Гогаля адмысловы каларыт. Глыбокія веды фальклору дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасці, шчытна пераплеценыя з выдумкай, што непазбежна стварала ўражанне на чытача, захопліваючы яго ўяўленне.

З другой паловы 1830-х гадоў наступны росквіт таленту Гогаля звязаны з драматургіяй. Этапнай нават у гісторыі тэатра стала яго сацыяльная камедыя «Рэвізор» (1836 г.) Неўзабаве пасля прэм'еры п'есы Гогаль выязджае на даволі працяглы час за мяжу. Ён наведвае Германію, Швейцарыю, Францыю, Італію. У 1842 годзе з'яўляецца знакамітая паэма-раман «Мёртвыя душы». У 1848 годзе пісьменнік вяртаецца на радзіму, узмоцнена працуе над другім томам «Мёртвых душ», але незадоўга перад смерцю спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у 1852 годзе ў Маскве.

Экранізацыі

  • Вій 3D (2014) — сучасная экранізацыя знакамітай класічнай аповесці; фільм зняты Алегам Сцепчанкам (Расія). У 2014-ым годзе стала вядома, што стваральнікі фільма вырашылі зняць працяг: другі фільм кінатрылогіі называецца Вій 2: Падарожжа ў Кітай.

Літаратура

  • Белинский В. Г. О Гоголе. М., 1949;
  • Чернышевский Н. Г. Очерки гоголевского периода русской литературы. М., 1953;
  • Н. В. Гоголь в воспоминаниях современников. М.; Л., 1952;
  • Ларчанка М. Славянская супольнасць. Мн., 1963;
  • Ларчанка М. Яднанне братніх літаратур. Мн., 1974;
  • Ларчанка М. Жывая спадчына. Мн., 1977;
  • Турбин В. Н. Герои Гоголя. М., 1983;
  • Гоголь: История и современность. М., 1985;
  • Набоков В. Н. Гоголь. М., 1987.

Зноскі

  1. «Выпись из Метрической книги Спасо-Преображенской церкви местечка Сорочинец, Миргородского уезда, 1809 год», № 25: «Месяца марта 20 числа у помещика Василия Яновского родился сын Николай и окрещён. Молитвовал и крестил священно-наместник Иоанн Беловольский. Восприемником был господин полковник Михаил Трахимовский». Русская Старина, 1888, ноябрь, с. 392. (руск.) 
  2. И. Ф. Масанов, «Словарь псевдонимов русских писателей, учёных и общественных деятелей». В 4-х томах. — М., Всесоюзная книжная палата, 1956—1960 гг. (руск.) 
  3. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica Inc., 1768. — Vol. 22. Праверана 1 мая 2016.
  4. 4,0 4,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118540424 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. Гоголь // Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
  6. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  7. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
  8. http://web.archive.org/web/20181018063925/https://www.mos-ritual.ru/novodeviche-kladbische
  9. Первая научная история войны 1812 года / Понасенков Е. Н., 2-е изд. — Москва: Издательство АСТ, 2018. — с. 630. (руск.) 
  10. Nikolay Gogol | Biography, Novels, & Short Stories.
  11. "Гуревич П.С. Романтическая организация духа (рецензии на книги Н. Котляревского "Михаил Юрьевич Лермонтов" и "Николай Васильевич Гоголь")". Litera 1 (1): 45–53. January 2016. doi:10.7256/2409-8698.2016.1.18690. ISSN 2409-8698. 

Шаблон:Гогаль