Міхаіл Георгіевіч Эндэ

беларускі мастак, педагог
(Пасля перасылкі з М. Г. Эндэ)

Міхаіл Георгіевіч Эндэ (1888, Перм — 16 красавіка 1932, Масква) — беларускі жывапісец, графік і педагог. Член Усебеларускага аб’яднання (асацыяцыі) мастакоў у 1927—1930 гг.

Міхаіл Георгіевіч Эндэ
Дата нараджэння 1888
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1932(1932-04-16)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Уплыў на Хаім Майсеевіч Ліўшыц і Генрых Францавіч Бржазоўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1888 годзе ў горадзе Перм (Расія) у сям’і выкладчыка нямецкай мовы. Дзяцінства правеў у Магілёве. Вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы  (руск.)(1905—1909), у Імператарскай Акадэміі мастацтваў (Санкт-Пецярбург, 1909—1911), аднак Акадэмію не скончыў за недахопам сродкаў.

Член «Таварыства мастакоў» у Пецярбургу. З 1911 года працаваў выкладчыкам малявання ў гімназіях Наваржэва, Гарадка, Веліжа. У 1918 годзе быў ініцыятарам стварэння Веліжскай мастацкай школы, куды ён некалькі пазней запрасіў сваіх сябраў па Акадэміі В. В. Волкава і М. А. Керзіна. У 1923—1930 гадах працаваў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме, дзе выкладаў дэкаратыўны жывапіс і асновы плакату. Удзельнік Усебеларускіх мастацкіх выставак у 1925, 1927, 1929 гадоў, выстаўкі мастацтва народаў СССР у Маскве (1927).

У 1931 годзе выехаў у Маскву, дзе пачаў працаваць мастаком у газеце «Вечерняя Москва». Трагічна загінуў 16 красавіка 1932 года ў Маскве ў выніку няшчаснага выпадка[1].

Творчасць правіць

 
Матруна Дражнюк, в. Радуцічы Слуцкай акругі. НГМ РБ
 
Вокладка каталога першай Усебеларускай мастацкай выстаўкі (1925).

У 1924 годзе сумесна з Валянцінам Волкавым удзельнічаў у стварэнні манументальна-дэкаратыўных твораў — пано ў фае віцебскага кінатэатра «Мастацкі», дзе яму належала кампазіцыя з выявай урачыстага шэсця беларускага народа. Сярод жывапісных работ М. Г. Эндэ: «Партызаны» (1924) «Працаўніца» (1928), «Беларусь», «Дзеці», «За работай», «Трактар» і інш. Новы змест яго твораў увасабляўся з дапамогай прыёмаў, нагадаваючых стыль Мадэрн.

Выканаў вокладку першага нумара краязнаўчага часопіса «Наш край» (1925). Займаўся афармленнем і ілюстраваннем кніг, у тым ліку беларускіх народных казак ў апрацоўцы Я. Коласа «Воўк і дурань» (1928), «Сабака і воўк» (1930). Разам з мастакамі Валянцінам Волкавым і Уладзімірам Хрусталёвым афармляў кнігу «У нас і ў іх» (1928).

Зноскі

  1. Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі: з музейных, прыватных збораў і карпаратыўнай калекцыі ААТ "Белгазпрамбанк": каталог выстаўкі, 27.03–10.07.2014 / навуковы рэдактар Б. А. Лазука. — Мн.,: Чатыры чвэрці, 2014. — С. 407. — 629 с. — 600 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць