Марыя Аляксандраўна Калеснікава

беларуская флейтыстка і палітычная дзяячка
(Пасля перасылкі з М. Калеснікава)

Марыя Аляксандраўна[2][3] Калеснікава (нар. 24 красавіка 1982) — беларуская палітычная дзяячка, каардынатарка штабу Віктара Бабарыкі, палітычная зняволеная і вязень сумлення. Адна з лідараў пратэстнага руху ў 2020 годзе. Паплечніца кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай і сябра Каардынацыйнай рады.

Марыя Аляксандраўна Калеснікава
Дата нараджэння 24 красавіка 1982(1982-04-24)[1] (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя Разам
Член у
Род дзейнасці палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Марыя Калеснікава нарадзілася 24 красавіка 1982 года ў Мінску. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці флейтыст і дырыжор. З 17 гадоў выкладала флейту ў гімназіі ў Мінску. Грала на флейце ў оперным тэатры, аркестры Фінберга, у прэзідэнцкім аркестры.[4]

Вучылася ў Вышэйшай школе музыкі  (ням.) ў Штутгарце на факультэтах старадаўняй і сучаснай музыкі. Працавала ў Германіі, удзельнічала ў канцэртах, арганізоўвала міжнародныя культурныя праекты ў Германіі і Беларусі.

Палітычная дзейнасць правіць

У 2020 годзе Марыя Калеснікава ўзначаліла штаб Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах. Каманда сабрала неабходную колькасць подпісаў выбаршчыкаў, аднак 18 чэрвеня ён быў затрыманы і зняволены, а 14 ліпеня Бабарыку было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. 16 ліпеня кіраўнікі штабоў Віктара Бабарыкі (Марыя Калеснікава), Валерыя Цапкалы (Вераніка Цапкала) і Святланы Ціханоўскай заявілі аб аб’яднанні.

8 жніўня Марыю Калеснікаву затрымала міліцыя, але хутка яна была вызвалена[5][6]. Калеснікава прымае актыўны ўдзел у шматлікіх мітынгах у Беларусі, яна таксама звярнулася да працаўнікоў заводаў, чыноўнікаў, дыпламатаў, сілавых структур і працаўнікоў тэлебачання і запрасіла іх і далей далучацца да мірнага пратэсту[7][8][9][10]. 18 жніўня яна ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады[11][12]. 19 жніўня была абраная ў прэзідыум Каардынацыйнай рады[13][14]. 31 жніўня Віктар Бабарыка (праз запісаны да затрымання відэазварот) і Марыя Калеснікава абвясціла пра стварэнне палітычнай партыі «Разам»[15].

Пераслед правіць

7 верасня Марыю Калеснікаву затрымалі ў Мінску. У ноч на 8 верасня пры спробе гвалтоўнага вывазу з Беларусі ва Украіну яна на мяжы парвала свой пашпарт і такім чынам засталася на беларускай тэрыторыі. На наступны дзень была змешчана ў СІЗА-1 у Мінску як падазраваная ў крымінальнай справе аб публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады[16]. Неўзабаве пасля гэтага Калеснікава была пераведзена ў жодзінскую турму  (бел. (тар.))[17].

10 верасня 2020 года сумеснай заявай дванаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[18][19]. 9 верасня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла Клаўдзія Рот, віцэ-прэзідэнт Бундэстагу[20][21]. 11 верасня 2020 года «Amnesty International» прызнала Калеснікаву вязнем сумлення[22].

У кастрычніку 2020 года палітычная зняволеная праз ліст паведаміла, што падчас выкрадання ёй пагражаў асабіста намеснік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч, які казаў, што калі яна не з’едзе, то будзе «25 гадоў без зубоў на зоне шыць кашулі сілавікам»[23].

Судовае разбіральніцтва пачалося 4 жніўня 2021 года. Крымінальная справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні, публічна была абвешчана толькі рэзалютыўная частка прысуду. 6 верасня Мінскі абласны суд прызнаў Марыю Калеснікаву вінаватай у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў да 11 гадоў пазбаўлення волі. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні такім фарміраваннем, публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады[24].

Зняволеная ў гомельскай жаночай калоніі. 28 лістапада 2022 года Марыя Калеснікава трапіла ў рэанімацыю гомельскай бальніцы.

Рэакцыя правіць

19 лістапада 2020 года амбасадар ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Джым Гілмар  (укр.) выступіў з заявай з заклікам да неадкладнага вызвалення Калеснікавай у якасці «важнага кроку да нацыянальнага дыялогу»[25].

21 чэрвеня 2021 года Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй было дададзена да санкцыйнага спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША ў тым ліку за выкраданне Калеснікавай[26][27].

Сям’я правіць

Маці памерла ў 2019 годзе, бацькі інжынеры. Бацька служыў на падводнай лодцы, выкладаў у Авіяцыйным каледжы, займаўся бізнесам. Ёсць сястра — Таццяна Хоміч — бізнес-аналітык, спявала ў рок-оперы «Чарадзей» у праекце Рамана Арлова[4]. Не замужам.

Узнагароды правіць

Крыніцы правіць

  1. а б в https://bigbookname.com/user/maria-kalesnikava-6175066
  2. У Менску затрымалі і хутка адпусьцілі Марыю Калесьнікаву. Беларуская служба Радыё «Свабода» (8 жніўня 2020). Праверана 8 верасня 2020.
  3. Адар'я Гуштын. «Мария всегда повторяла: что бы ни случилось, я буду в Беларуси». Отец Колесниковой прокомментировал слова Лукашенко (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (8 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2020. Праверана 8 верасня 2020.
  4. а б Мария Колесникова рассказала о советах Алексиевич, об истории лозунгов кампании и совместном шопинге с Цепкало и Тихановской
  5. Соратницу Тихановской Колесникову отпустили после задержания (руск.). Праверана 19 жніўня 2020.
  6. «С кем-то перепутали». Колесникову задержали и быстро отпустили (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020. Праверана 19 жніўня 2020.
  7. Евгений Шуваев. Соратница Тихановской Мария Колесникова приехала на митинг оппозиции в Минске (руск.) (16 жніўня 2020). Праверана 18 жніўня 2020.
  8. Соратница Тихановской Мария Колесникова прибыла на митинг оппозиции в Минске. Праверана 18 жніўня 2020.
  9. Официальное заявление штаба Виктора Бабарико.
  10. Протесты в Беларуси: день восьмой. Онлайн (руск.). Праверана 19 жніўня 2020.
  11. В основной состав Координационного совета белорусской оппозиции вошли 70 человек. Праверана 19 жніўня 2020.
  12. Прошла первая пресс-конференция Координационного совета: «Светлана Тихановская планирует вернуться в Беларусь». Праверана 19 жніўня 2020.(недаступная спасылка)
  13. Оппозиция Белоруссии избрала президиум Координационного совета. Праверана 19 жніўня 2020.
  14. В президиум белорусской оппозиции вошли нобелевский лауреат и экс-министр (руск.). Праверана 19 жніўня 2020.
  15. Калеснікава і члены штаба Бабарыкі аб’явілі аб стварэнні палітычнай партыі ВІДЭА
  16. news.tut.by Архівавана 10 верасня 2020.
  17. Weißrussland: Kolesnikowa in anderes Gefängnis verlegt (ням.). Österreichischer Rundfunk  (польск.) (12 верасня 2020). Праверана 14 красавіка 2021.
  18. Патрабуем неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай, Максіма Знака і Іллі Салея . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  19. Калеснікава, Знак і Салей прызнаныя палітвязнямі . Беларускае Радыё Рацыя (10 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  20. Claudia Roth, Vice President of the German Bundestag, takes over the prisoner’s godparenthood for Maria Kolesnikova (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (9 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  21. а б Мороз, Янина. Премия Совета Европы Колесниковой - награда белорусам и тревожный сигнал (руск.). Deutsche Welle (27 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 29 верасня 2021.
  22. Заявление. Беларусь: «Похищают лучших из нас». Произвольные аресты и принудительные высылки из страны ведущих оппозиционеров (руск.). Amnesty International (11 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 20 верасня 2020.
  23. Перуновская, Алеся; Карпова, Яна. Та, которую не смогли запугать. За что судят Марию Колесникову? (руск.). Deutsche Welle (4 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2021. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  24. zviazda.by
  25. On Human Rights Violations in Belarus (англ.). Пасольства ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе  (англ.) (19 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 26 лістапада 2020.
  26. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus — Міністэрства фінансаў ЗША, 21.06.2021
  27. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  28. Сястра Калесьнікавай атрымала за Марыю ў Штутгарце нямецкую прэмію ў галіне правоў чалавека . Радыё Свабода. Праверана 4 ліпеня 2021.
  29. Belarus-Aktivistin Maria Kalesnikowa ausgezeichnet (ням.). Südwestrundfunk  (польск.) (8 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
  30. Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкале прысудзілі Прэмію імя Льва Копелева за мір і правы чалавека . Белсат (15 красавіка 2021). Праверана 16 красавіка 2021.
  31. Радыё Свабода Архівавана 11 кастрычніка 2021.
  32. Отец белорусской оппозиционерки Колесниковой получил за нее награду от Госдепартамента США (руск.). Гордон  (укр.) (26 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
  33. Fritz-Csoklich-Preis: Auszeichnung für Frauen-Trio (ням.). Die Presse (16 ліпеня 2021). Праверана 17 ліпеня 2021.
  34. [1] Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала атрымалі прэмію імя Карла Вялікага

Спасылкі правіць