Макар Краўцоў

беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху
(Пасля перасылкі з М. Краўцоў)

Краўцо́ў Мака́р (сапр. Мака́р Мацве́евіч Касцевіч (Косцевіч); 18 жніўня 1891, Баброўня, цяпер Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь — пасля 1939) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Аўтар слоў гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Макар Краўцоў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Макар Мацвеевіч Косцевіч
Псеўданімы Краўцоў Макар, Дзын-Дзылін, Звончык, Макар, Язэп Светазар, Picolo, Smreczyński
Дата нараджэння 18 жніўня 1891(1891-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці кастрычнік 1939 (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Ганна
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык, паэт, журналіст, палітык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзядзька беларускага паэта Міхася Васілька.

Біяграфія

правіць
 
Макар Касцевіч (злева) у войску

Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю ў 1910 годзе, настаўнічаў на Гарадзеншчыне, удзельнік Першай сусветнай вайны, ваяваў у расійскім войску на Паўднёва-Заходнім фронце. Дэлегат Усебеларускага з’езда ад салдацкага камітэта 44-га армейскага корпуса Паўднёва-заходняга фронту ў снежні 1917 года. У 1918 годзе ўвайшоў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР), сябра Рады БНР, настаўнічаў у менскіх беларускіх школах.

У пачатку 1919 годзе на Гарадзеншчыне — упаўнаважаны Міністэрства беларускіх спраў пры літоўскім урадзе, ствараў беларускія органы ўлады ў Сакольскім павеце. Пазней вяртаецца ў Менск, працуе пры Літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы ЛітБел ССР. Са снежня 1919 года ўваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі (БВК) пры польскай адміністрацыі, узначальвае культурна-асветны аддзел[1]. Аўтар вядомага верша «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (апублікаваны 30 кастрычніка 1919 г. у газеце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн»).

У часе Слуцкага збройнага чыну 1920 года прызначаны загадчыкам друкарні паўстанцаў у Клецку[1].

Удзельнік Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе ў верасні 1921 года. З 1921 года жыў і працаваў у Вільні. Удзельнічаў у рабоце Беларускага навуковага таварыства. У 1926 годзе арыштаваны польскімі ўладамі. Сябра Галоўнай управы Таварыства беларускай школы ў 1936—1937 года. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР з кастрычніка 1939 года працаваў у рэдакцыі газеты «Віленская праўда». У канцы 1939 года арыштаваны разам з іншымі дзеячамі беларускага вызваленчага руху (Антонам Луцкевічам, Янкам Пазняком, Сяргеем Буслом, Вінцэнтам Грышкевічам, Удзімірам Самойлам і іншымі). Дакладныя звесткі пра абставіны смерці Краўцова Макара не высветлены. Паводле некаторых сведчанняў, ён быў закатаваны ў часе допытаў у савецкай турме ў Беластоку[2].

Творчасць

правіць
 
Краўцоў Макар, 1930-я гг.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1918 годзе. Выступаў пад псеўданімамі Дзын-Дзылін, Звончык, Макар, Язэп Светазар, Picolo, Smreczyński; крыпт. З-ык, К.М., Кр. М., М.К. У друку выступаў як Краўцоў Макар.

Друкаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Звон», «Беларусь», «Беларуская крыніца», «Родны край», часопісах «Рунь», «Маланка», «Беларуская культура», «Шлях моладзі» і іншых.

Аўтар літаратуразнаўчых артыкулаў пра творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Жылкі, Канстанцыі Буйло, Цёткі і іншых. Аўтар успамінаў пра сучаснікаў, дзеячаў нацыянальна-вызвольнага руху Івана Луцкевіча, Аляксандра Астрамовіча, Пётры Крачэўскага, Алеся Гаруна, а таксама пра Усебеларускі з’езд 1917 года.

 
Краўцоў Макар
 
Група беларускіх пісьменнікаў, 1920 г.
Злева направа сядзяць: Краўцоў Макар, Францішак Аляхновіч, Змітрок Бядуля, Аляксандр Уласаў, Алесь Гарун, Янка Купала; стаяць: Альберт Паўловіч, Міхась Чарот, Уладзіслаў Галубок, Язэп Фарботка

Пераклаў на беларускую мову творы Мікалая Гогаля, Максіма Горкага, Міхаіла Зошчанкі, Аляксандра Купрына, Міхаіла Лермантава, Адама Міцкевіча, Льва Талстога, Генрыка Сянкевіча, Тараса Шаўчэнкі і інш. Пераклаў з польскай мовы Версальскі трактат[3].

Аўтар слоў гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Выбраныя пераклады на беларускую мову[4]:

Зноскі

  1. а б Слуцкі збройны чын 2006, с. 320.
  2. Уладзімір Арлоў. Макар Краўцоў (18.8.1891, в. Баброўня (цяпер Гарадзенскі раён) — 1939, Беласток (?)). svaboda.org (18 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2017. Праверана 15 сакавіка 2017.
  3. Міхась Касцевіч. Частка 2. Баброўня - астравок культурнага адраджэння ў Заходняй Беларусі. harodnia.com. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2017. Праверана 15 сакавіка 2017.
  4. Макар Краўцоў. prajdzisvet.org. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2017. Праверана 15 сакавіка 2017.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць