Міхаіл Фёдаравіч Кудзінаў

(Пасля перасылкі з М. Кудзінаў)

Міхаіл Фёдаравіч Кудзінаў (14 снежня 1908, с. Валыншына, цяпер Бялоўскі раён, Саратаўская вобласць[удакладніць]9 лютага 1985, Мінск) — беларускі архітэктар.

Міхаіл Фёдаравіч Кудзінаў
Дата нараджэння 14 снежня 1908(1908-12-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1985(1985-02-09) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва ў 1937 годзе. Член Саюза архітэктараў СССР з 1938 года. Член КПСС з 1940 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Працаваў кіраўніком архітэктурна-планіровачнай майстэрні Саратаўскага гарвыканкама, галоўным архітэктарам Сочы, начальнікам Упраўлення ўпаўнаважанага Савета Міністраў СССР па курорце Сочы—Мацэста, у Сачгарпраекце, з 1956 года — галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў Белдзяржпраекце, Мінскпраекце, з 1969 па 1982 гады — старшым навуковым супрацоўнікам у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

ТворчасцьПравіць

У складзе аўтарскіх калектываў распрацоўваў генплан, праекты санаторных карпусоў, жылых дамоў у Саратаве, Сочы, Краснадары (1939—1941, 1946—1956), генплан (1961—1965), ПДП цэнтра (1963), праект планіроўкі і забудовы мікрараёна па вул. Валгаградскай (1966) у Мінску, схемы раённай планіроўкі абласцей БССР (1975).

Зноскі

ЛітаратураПравіць