Мікалай Макаравіч Гуткоўскі

(Пасля перасылкі з М. М. Гуткоўскі)

Мікалай Макаравіч Гуткоўскі (21 ліпеня (2 жніўня) 1886, в. Забелы, Слуцкі павет Мінскай губерні, цяпер Слуцкі раён Мінскай вобл. — 8 лютага 1938) — беларускі юрыст, публіцыст.

Мікалай Макаравіч Гуткоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 ліпеня (2 жніўня) 1886
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1938(1938-02-08) (51 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, юрыст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Брат графіка Паўла Гуткоўскага. У 1907—1908 гадах настаўнічаў у мястэчку Багушэвічы Мінскай губерні. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1912). Пасля — служачы ў Варшаве, Маскве.

 
Супрацоўнікі Інбелкульта. 1925. Мікалай Гуткоўскі другі ў трэцім радзе

Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917—1919 гадах удзельнічаў у стварэнні беларускіх арганізацый у Адэсе. Пэўны час знаходзіўся ў складзе войскаў Врангеля ў Крыме. З чэрвеня 1921 года ў Мінску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР; адначасова з 1922 года навуковы супрацоўнік Інбелкульта, выкладчык БДУ. У 1924—1925 гадах — супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасля працаваў У СНК БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 годзе па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1934—1937 гадах выконваў абавязкі загадчыка Фундамэнтальнай бібліятэкі БДУ. У 1937 годзе загадчык бібліятэкі Маскоўскага інжынерна-эканамічнага інстытута імя Арджанікідзэ. 17 лістапада 1937 года арыштаваны паўторна, асуджаны за ўдзел ў антырэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі, растраляны ў Маскве на палігоне «Камунарка» ў лютым 1938 года[1]. Рэабілітаваны ў 1959 годзе.

Дзейнасць правіць

Даследаваў крыніцы заканадаўства БССР, функцыянаванне цэнтральных органаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі беларускай культуры пачатку ХХ ст.

Бібліяграфія правіць

  • Мікола Гуткоўскі. Беларуская праўная тэрміналёгія. Менск. 1927. 13 с.

Зноскі

Літаратура правіць