Мікола Купава

(Пасля перасылкі з М. М. Купава)

Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Купава (нар. 31 студзеня 1946, Орша) — сучасны беларускі мастак. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу.

Мікола Купава
Фатаграфія
23 лістапада 2014 на адкрыцці выстаўкі «Арт-Орша. Рубон» у мінскім Палацы мастацтва
Імя пры нараджэнні Мікалай Мікалаевіч Купава
Дата нараджэння 31 студзеня 1946(1946-01-31) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст
Месца працы
Жанр партрэт, гістарычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Вядомыя працы «Кастусь Каліноўскі»[1]
Уплыў Васіль Шаранговіч
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Сайт mikola-kupava.narod.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 19631968 гг. вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, дзе яго настаўнікам быў, паміж іншага, Алег Луцэвіч. У 1976 г. скончыў навучанне на аддзяленні графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, дзе настаўнікамі былі прафесар Павел Любамудраў, дацэнт Васіль Шаранговіч.

З 1972 г. пачынае выставачную дзейнасць, з 1978 г. член Беларускага саюза мастакоў. У 19761978 гг. працаваў выкладчыкам у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. У 19821984 гг. быў мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосць». Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 19901996 гг. — намеснік дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава пры Беларускай акадэміі мастацтваў, у 1998—2004 гг. — старшыня суполкі «Пагоня».

У 1991 годзе Мікола Купава разам з мастакамі Яўгенам Куліком, Уладзімірам Крукоўскім, Лявонам Бартлавым і Львом Талбузіным стварыў эталон дзяржаўнага герба «Пагоня» і сцяга Рэспублікі Беларусь[2].

У 20022006 гг. — выкладчык малюнка і акварэлі на Архітэктурным факультэце БНТУ.

 
Адкрыццё выстаўкі у мінскім Палацы мастацтва. Злева направа: Леанід Хобатаў, Мікола Купава, Ганна Грыневіч, Рыгор Сітніца, Аляксей Марачкін.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, дзяржаўных літаратурных музэях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых установах.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

Спасылкі

правіць