Марк Міхайлавіч Моін

(Пасля перасылкі з М. М. Моін)

Марк Міхайлавіч Мо́ін (10 мая 1903, в. Рыебіні, Латвія — 13 лютага 1969) — беларускі тэатральны акцёр, рэжысёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940).

Марк Міхайлавіч Моін
Марк Моін з жонкай і сынам. 1938
Марк Моін з жонкай і сынам. 1938
Дата нараджэння 10 мая 1903(1903-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 1969(1969-02-13) (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Юдзіф Самойлаўна Арончык
Адукацыя
Тэатр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1926 годзе Беларускую драматычную студыю ў Маскве. У 1926—1949 гадах працаваў у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Беларусі, у 1943 годзе ўзначальваў тэатральную франтавую брыгаду, у 1949—1956 гадах у Беларускай дзяржаўнай эстрадзе, з 1956 года рэжысёр Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання[1].

Творчасць правіць

Артыст героіка-рамантычнага плана. Лепшыя ролі: Фрацдоса («Авечая крыніца[en]» Лопэ дэ Вэгі), Скапэн («Хітрыкі Скапэна[ru]» Мальера), Фабрыцыо («Карчмарка[ru]» К. Гальдоні), Ботвін («Ботвін» А. Вявюркі), Гірш («Паўстанне ў гета» П. Маркіша[ru]). Сярод тэлепастановак: «Суд» У. Галубка, «У пошуках радасці» В. Розава і «Наталя» паводле Я. Скрыгана (1958)[1].

Сям’я правіць

У шлюбе з беларускай актрысай Юдзіф Арончык меў сына Віктара.

Зноскі

  1. а б Моін Марк Міхайлавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.

Літаратура правіць