Мацей Рыбінскі

(Пасля перасылкі з М. Рыбінскі)

Мацей Рыбі́нскі (польск.: Maciej Rybiński; 24 лютага 1784, Славута, Рэч Паспалітая — 17 студзеня 1874, Парыж, Францыя) — польскі генерал, апошні кіраўнік паўстання 1830—1831 гадоў. Вінаваціўся ў перамовах аб капітуляцыі з генералам Паскевічам. Удзельнік напалеонаўскіх войнаў (1809—1814).

Мацей Рыбінскі
Радван
Радван
Нараджэнне 24 лютага 1784(1784-02-24)[1]
Смерць 17 студзеня 1874(1874-01-17)[1] (89 гадоў)
Месца пахавання
Род Рыбінскія[d]
Званне дывізійный генерал[d]
Бітвы
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна кавалерскі крыж ордэна Virtuti Militari медаль Святой Алены
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1805 годзе ўступіў у армію Напалеона. Служыў ад’ютантам у будучага маршала Луі Габрыэля Сюшэ, з 1807 года — у арміі Варшаўскага герцагства.

Удзельнік Напалеонаўскіх войнаў: з Аўстрыйскай імперыяй (1809), з Расіяй (1812—1813). Адзначыўся ў бітвах пад Смаленскам, Малаяраслаўцам, бітве народаў. Пад Лейпцыгам быў узяты ў палон.

У 1815—1831 гадах служыў у чыне маёра ва ўзброеных сілах Царства Польскага.

У паўстанні з 10 сакавіка 1831 года генерал брыгады, 11 верасня 1831 года генерал дывізіі. 10 верасня 1831 года прызначаны вярхоўным галоўнакамандуючым польскіх войскаў[2]. У 1831 удзельнічаў у бітве пад Астралэнкай. У лістападзе таго ж года быў абвінавачаны ў перамовах аб капітуляцыі з генералам Паскевічам.

5 кастрычніка 1831 года на чале атрада перайшоў межы Прусіі[2]. Пасля здушэння паўстання з красавіка 1832 года ў эміграцыі ў Францыі. Жыў у Парыжы[2]. У 1843 годзе заснаваў сярод польскіх эмігрантаў Ваенную партыю (польск.: Stronnictwo Wojskowe). Пакінуў «Запіскі» пра час польскага лістападаўскага паўстання.

Памёр 17 студзеня 1874 года ў Парыжы, пахаваны на Манмартры[2].

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. а б Maciej Rybiński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г Рыбінскі Мацей // Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — ISBN 985-485-144-3.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць