Міхась Ларчанка

беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык
(Пасля перасылкі з М. Р. Ларчанка)

Міхась Ларчанка (Міхаіл Рыгоравіч Ларчанка; 14 лістапада 1907, в. Хварасцяны, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 31 ліпеня 1981, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык. Доктар філалагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1977).

Міхась Ларчанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 лістапада 1907(1907-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1981(1981-07-31) (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, выкладчык
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 14 лістапада 1907 года ў в. Хварасцяны Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер - Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) ў сялянскай сям’і.

Вучыўся ў Княжыцкай школе сялянскай моладзі, у Магілёўскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1929 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (у 1931 г. педфак пераўтвораны ў Вышэйшы педагагічны інстытут). Скончыў яго датэрмінова (1932). З 1935 г., пасля заканчэння аспірантуры пры АН БССР, — супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Бранскім фронце, улетку 1942 г. быў цяжка паранены. З 1943 г. — загадчык кафедры і дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1952—1955 гг. — дактарант Інстытута сусветнай літаратуры АН СССР, у 1955—1971 гг. — зноў загадчык кафедры беларускай літаратуры і адначасова (да 1957) дэкан філалагічнага факультэта БДУ.

Памёр 31 ліпеня 1981 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Навуковая дзейнасць правіць

Як крытык і літаратуразнавец выступаў з 1932 г. Выйшлі манаграфіі «На шляхах да рэалізму» (1958), «Па шляху рэалізму» (1959), «Сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове XIX ст.» (1958), «Жывая спадчына» (1977), зборнікі літаратуразнаўчых прац «Славянская супольнасць» (1963), «Яднанне братніх літаратур» (1974), «Літаратурнае пабрацімства славян» (1984), а таксама брашуры «Творчасць М.Багдановіча» (1949), «А. М. Горкі і беларуская літаратура» (1951), «Гогалеўскія традыцыі ў беларускай літаратуры» (1952).

Складальнік хрэстаматыі для сярэдняй школы «Беларуская літаратура» (1945), адзін з аўтараў дапаможнікаў для ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), «Беларуская вуснапаэтычная творчасць» (1966), «Старажытная беларуская літаратура» (1968), «Беларуская народна-паэтычная творчасць» (1979).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ларчанка Міхаіл Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т.9 : Кулібін — Малаіта / Гал. рэд.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. — С. 138.
  • Ларчанка Міхаіл Рыгоравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У 5 т. Т.3 : Карчма — Найгрыш / Рэд. кал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1986. — С. 202.
  • Ларчанка Міхаіл Рыгоравіч // Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна. — Мінск : БелТА, 1999. — С. 511—512.

Спасылкі правіць