Міхаіл Фёдаравіч Сільніцкі
(Пасля перасылкі з М. Сільніцкі)
Міхаіл Фёдаравіч Сільні́цкі (20 лістапада 1921, вёска Заполле, Віцебскі раён — 28 сакавіка 1942, в. Платы, Віцебскі раён) — Герой Савецкага Саюза.
Міхаіл Фёдаравіч Сільніцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лістапада 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1942 (20 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьБыў штурвальным на рачным параходзе, прайшоў на Заходняй Дзвіне. Летам 1941 года прызвалі ў Чырвоную Армію, накіравалі ў танкавую часць. Быў у палоне. У снежні 1941 года М. Сільніцкі стаў партызанам атрада Данілы Райцава. Вызначыўся ў баі з карнікамі 28 сакавіка 1942 года ў вёсцы Платы Курынскага сельсавета. Пасля шматгадзіннага бою прыкрываў адыход атрада. Агнём з кулямёта знішчыў дзесяткі гітлераўцаў. Акружаны ворагамі, загінуў у рукапашным баі.
Пахаваны ў вёсцы Курына. На магіле ўстаноўлены помнік.
15 мая 1942 года М. Ф. Сільніцкаму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].
Памяць
правіць- Мемарыяльная дошка ўсталявана на доме па вуліцы, якая носіць імя Героя ў Віцебску.
- У школе вёскі Курына адчынены музей. Калгас у Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі носіць імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Сільніцкага.
- Помнік М. Ф. Сільніцкаму каля аўтадарогі Віцебск — Гарадок каля вёскі Лужасна.
- Бюст у аграгарадку Блізніца Полацкага раёна[2].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза тов. Сильницкому М. Ф.» от 15 мая 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 5 июня (№ 20 (179)). — С. 1.
- ↑ Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Літаратура
правіць- Сільніцкі Міхаіл Фёдаравіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 340—341.
- Сільніцкі Міхаіл Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 381. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Міхаіл Фёдаравіч Сільніцкі на сайце «Героі краіны»
- Сергей Ляшук Герой Сильницкий не забыт // Газета «Народнае слова» Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)