Мая Трафімаўна Буйлова

(Пасля перасылкі з М. Т. Буйлова)

Мая Трафімаўна Буйлова (нар. 27 мая 1939, Мінск) — беларускі архітэктар.

Мая Трафімаўна Буйлова
Дата нараджэння 27 мая 1939(1939-05-27) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працавала ў Брэсцкім аблпраекце, Белпрампраекце, з 1977 года — галоўны архітэктар аддзела ў Белмясцпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): заводы аўтамабільных агрэгатаў у Гродне (1964), лічыльных машын у Брэсце (1965), халадзільнікаў (1972), карпусы ЦКІС заводаў імя Леніна і гадзіннікавага (1973), здатачны цэх з інжынерна-бытавым корпусам трактарнага завода (1983) у Мінску.

Зноскі

Літаратура правіць